Усяго патроху33

Навукоўцы высветлілі, хто больш любіць сваіх гаспадароў — каты або сабакі

Навукоўцы раней ужо мелі важкія падставы меркаваць, што сабакі сапраўды любяць сваіх гаспадароў, кажа аўтар даследавання Пол Зак. Пра гэта піша»Мая планета» са спасылкай на The Telegraph.

petsparadise.it

Некалькі невялікіх даследаванняў паказалі, што, калі чалавек гуляе са сваім сабакам, і гаспадар, і гадаванец выпрацоўваюць аксітацын — галоўны гармон любові ў млекакормячых. Гэты гармон выпрацоўваецца ў нашым мозгу, калі мы клапоцімся пра кагосьці. Так, калі мы бачым мужа/жонку ці дзіця, узровень аксітацыну ў крыві павялічваецца на 40-60%.

Ці выпрацоўваецца аксітацын ў арганізме катоў пры ўзаемадзеянні з чалавекам, да гэтага часу было невядома. І вось нарэшце навукоўцы правялі параўнальныя тэсты: яны вымералі ўзровень гармону у катоў і сабак пасля гульняў з гаспадарамі.

У дзесяці катоў і дзесяці сабак былі ўзятыя ўзоры сліны — перад дзесяціхвіліннай гульнявой сесіяй з гаспадаром і адразу пасля яе. Як высветлілася, пасля гульні з гаспадаром узровень аксітацыну ў сабак падвышаецца ў сярэднім на 57,2%, а ў катоў — усяго толькі на 12%, гэта значыць амаль у пяць разоў ніжэй.

Навукоўцы кажуць, што яны былі прыемна здзіўленыя дзвюма рэчамі: па-першае, тым, што ўзровень аксітацыну ў сабак гэтак высокі, а па-другое, тым, што ў катоў ён наогул ёсць. Некаторыя лічаць, што каты наогул не любяць людзей, даследаванне ж паказвае, што гэта не так.

На думку некаторых навукоўцаў, розніца паміж гатоўнасцю сабак і катоў адказваць на чалавечыя эмоцыі можа быць растлумачаная тым, што сабакі былі прыручаныя значна раней. Паводле дадзеных генетычнага даследавання, вынікі якога былі апублікаваныя ў гэтым годзе, працэс прыручэння сабак пачаўся больш за 30 000 гадоў назад, тады як катоў пачалі прыручаць на 20 000 гадоў пазней.

Адрозніваюцца адно ад аднаго не толькі каты і сабакі, але і іх уладальнікі. Нядаўна высветлілася, што ўладальнікі сабак больш адказныя, менш неўратычныя і ў большай ступені з'яўляюцца экстравертамі, чым аматары катоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца99

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда47

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ9

ГрамадстваАбнаўляецца9

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць