Аўто

Беларусь лідзіруе на постсавецкай прасторы па колькасці электрамабіляў на душу насельніцтва

Парк электрамашын у Беларусі дасягнуў 65 тысяч.

Фота: lookby.media

Паводле Мінэнерга, з пачатку 2026 года парк электракараў у краіне павялічыўся на 15 тысяч і перакрочыў адзнаку ў 65 тысяч машын (на пачатак года іх было каля 50 тысяч). Рост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года складае амаль два разы.


Улады плануюць давесці колькасць электрамабіляў да 300 тысяч аўтамабіляў да 2030 года, што складзе каля 10% ад усяго аўтатранспарту ў краіне.


У Беларусі ўжо працуе больш за 2,7 тысяч электразарадных станцый (з пачатку года дадалося яшчэ 500). Да 2030 года іх колькасць плануюць павялічыць да 15 тысяч.


Як заўважыў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, Беларусь на постсавецкай прасторы — адзін з лідараў па колькасці электрамабіляў на душу насельніцтва.

«Агульная колькасць 65 тысяч электрамабіляў у маштабах нашых суседзяў, можа быць, і не выглядае неяк занадта шмат, але сёння гэта ўжо прыкметны працэнт у агульнай колькасці электрамабіляў», — адзначыў ён. 

Каментары

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць