Грамадства9898

КДБ: Шэсце ў Сапоцкіне з імперскімі сцягамі было праведзена ў рамках заканадаўства

24-гадовы мінчук Аляксандр у кастрычніку 2015 года накіраваў зварот у КДБ з пытаннямі аб дзейнасці казацкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Апошняй кропляй было шэсце ў Сапоцкіне (Гродзенскі раён), дзе казакі выкарыстоўвалі расійскія імперскія сцягі.

Гэта было падчас працэсіі ў гонар 101-й гадавіны цудоўнага аб’яўлення Прасвятой Багародзіцы ў Аўгустоўскіх лясах. Чорна-жоўта-белыя сцягі з Мінска прывезлі прадстаўнікі арганізацыі «Казачы спас».

Чорна-жоўта-белы сцяг выкарыстоўваўся ў XIX стагоддзі як гербавы сцяг Расійскай Імперыі. Сёння яго на ўзбраенне ўзялі расійскія шавіністы — тыя самыя, што хочуць далучэння Беларусі да Расіі. У шэсці таксама бралі ўдзел памежнікі.

«Прашу ўдакладніць, наколькі выкарыстанне дадзенай сімволікі дзяржаўнымі органамі і ваенізаванымі арганізацыямі адпавядае Закону Рэспублікі Беларусь. А таксама прашу праверыць, ці не з’яўляецца актыўнасць так званых «казакоў» і дзеянні такога кшталту, як шэсце пад сцягамі Расійскай імперыі, пагрозай для суверэнітэта Рэспублікі Беларусь», — напісаў Аляксандр.

Адказу з КДБ не было на працягу 40 дзён, расказаў ён «Нашай Ніве». Пасля чаго Аляксандр звярнуўся ў Генеральную пракуратуру, толькі пасля гэтага Камітэт дзяржбяспекі вымушаны быў даць адказ.

Ліст прыйшоў за подпісам першага намесніка кіраўніка КДБ Ігара Сяргеенкі. У адказе гаворыцца:

«Паведамляем, што мерапрыемства 2015.09.13 у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна было праведзена ў рамках дзеючага заканадаўства».

Аляксандр расчараваны адказам КДБ.

«Выходзіць, што за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні караюць у судах, а за імперку — не. Мяне хвалюе не канкрэтная сітуацыя ў Сапоцкіне — шэсце прайшло і нічога не зробіш, а наогул уся дзейнасць так званых «казакоў», якія ўсё больш лезуць у справы краіны. І на гэтае пытанне адказу я не атрымаў», — так пракаментаваў «Нашай Ніве» гэты адказ Аляксандр.

Каментары98

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам5

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў страху перад новым амерыканскім ударным дронам, які дае Украіне вырашальную перавагу22

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко61

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

Сын прэзідэнта Уганды запатрабаваў ад Турцыі мільярд даляраў і самую прыгожую жанчыну краіны сабе ў жонкі9

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Праз вайну ў Іране моцна ўзляцелі цэны на фісташкі2

«Я думаў, што я ў ролі доктара». Трамп патлумачыў, навошта ён запосціў сябе ў вобразе Хрыста14

Восенню на экраны выйдзе фільм пра Бацьку Міная11

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам5

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць