Спорт11

Не чакалі? «Нафтан» лідзіруе

Пасьля другога туру чэмпіянату Беларусі па футболе турнірная табліца займела нязвыклую канфігурацыю. На дзьве верхнія прыступкі ўзышлі наваполацкі «Нафтан» і абсалютны дэбютант чэмпіянату мікашэвіцкі «Граніт».


Пасьля другога туру чэмпіянату Беларусі па футболе турнірная табліца займела нязвыклую канфігурацыю. На дзьве верхнія прыступкі ўзышлі наваполацкі «Нафтан» і абсалютны дэбютант чэмпіянату мікашэвіцкі «Граніт».

Гол вэтэрана Ўладзімера Макоўскага за дзьве хвіліны да фінальнага сьвістка прынёс «Нафтану» цяжкую выязную перамогу над «Нёманам» – 2:1. «Граніт» у сваю чаргу зусім не па-дэбютанцку перамог «Смаргонь» – 3:0.

У цэнтральным матчы туру сышліся дзьве менскія каманды – «Дынама» і МТЗ-РІПА. Сумная гульня першага тайму зьмянілася выбухам актыўнасьці «дынамаўцаў» у другім. Як вынік, Кірыл Паўлючак і Аляксандар Лебедзеў забілі два безадказныя галы.

Сустрэчы БАТЭ і жодзінскага «Тарпэда», а таксама «Віцебску» зь менскім «Лякаматывам» прынесьлі нулявыя нічыі.

Магілёўскі «Дняпро» ўвесь матч выйграваў у салігорскага «Шахцёра», але перамогу ўтрымаць ня змог – 2:2. Другую паразу запар зь мінімальным лікам атрымала «Дарыда», на гэты раз ад «Савіта». Але апошняе месца працягвае займаць берасьцейскае «Дынама», якое прайграла «Гомелю» – 0:2.

Турнірная табліца пасьля двух тураў мае наступны выгляд: «Нафтан» – 6 пунктаў, «Граніт», «Дынама» (Менск), «Гомель», «Шахцёр», «Віцебск», БАТЭ – па 4, МТЗ-РІПА, «Савіт» – па 3, «Лякаматыў» – 2, «Нёман», «Тарпэда», «Дняпро», «Смаргонь» – па 1, «Дарыда», «Дынама» (Берасьце) – па 0.

Найлепшымі бамбардзірамі з двума галамі пакуль зьяўляюцца: Іван Дзенісевіч («Нёман»), Максім Бардачоў (МТЗ-РІПА), Мікалай Швыдакоў («Лякаматыў»), Нікалас (МТЗ-РІПА), Ігар Крывабок («Граніт»), Уладзімер Макоўскі («Нафтан»), Аляксандар Лебедзеў («Дынама» Мн).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі7

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

У швейцарскіх Альпах загінуў беларус1

У Берліне 68‑гадовага электрыка абвінавацілі ў дзясятках згвалтаванняў. Ахвяры нават не ведалі, што з імі адбылося3

«Я не маю магчымасці ўбачыць цела сына і развітацца з ім па-людску». Маці Ціхана Клюкача запісала зварот да яго камандзіраў7

Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд1

Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў6

Беларуса жорстка пакаралі за тое, што хадзіў па расійскай турме з татуіроўкамі са свастыкай і з партрэтам Гітлера6

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы12

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск7

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі7

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць