Здарэнні33

На Віцебшчыне з нафтаправода выкралі паліва на 1 млрд рублёў

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да групы з 11 чалавек, якія падазраюцца ў крадзяжы паліва на суму больш за 1 млрд рублёў з нафтапрадуктаправода Полацк-Вентспілс, паведаміў сёння старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч на пасяджэнні калегіі ведамства па выніках працы за 2015 год.

«У Віцебскай вобласці дзякуючы карпатлівай і зладжанай працы супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і Следчага камітэта днямі выкрыта арганізаваная група. Затрыманыя 11 чалавек, якія займаліся крадзяжом дызельнага паліва шляхам незаконнай урэзкі ў магістральны нафтапрадуктаправод Полацк-Вентспілс, для чаго быў пракладзены рукаў даўжынёй каля двух кіламетраў», — сказаў Іван Наскевіч.

Паводле дадзеных следства, для захоўвання дызпаліва выкарыстоўваўся рэзервуар, які быў схаваны пад гаспадарчыя пабудовы згарэлага домаўладання ў адной з вёсак Віцебскай вобласці. У арганізацыі злачыннага бізнэсу падазраецца 44-гадовы жыхар Браслава.

Паводле аператыўнай інфармацыі, схема дзейнічала з 2013 года. Для ўрэзкі ў нафтапрадуктаправод і адпампоўвання гаручага выкарыстоўвалася сучаснае абсталяванне, якое закуплялася за мяжой. «Ужыванне тэхналогіі не дазваляла ў рэжыме рэальнага часу зафіксаваць спад ціску ў трубах і, адпаведна, спыняць крадзеж», — адзначылі ў Следчым камітэце.

Каб выкрыць злачынную групу, аператыўнікі працавалі год. «Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя як крадзеж, учынены групай асоб, у асабліва буйным памеры», — дадалі ў ведамстве.

Следчыя і аператыўнікі працуюць з затрыманымі, праводзіцца агляд месца ўрэзкі ў нафтапрадуктаправод і сховішча з палівам. Канчатковую суму шкоды яшчэ трэба будзе высветліць.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць