Музыка55

«Дай Дарогу!» запісалі сваю першую песню па-беларуску — «Не веру» ТЫЗЕР

Брэсцкія панкі «Дай Дарогу!» упершыню ў гісторыі гурта запісалі песню на беларускай мове! Кампазіцыя атрымала назву «Не веру». Лідар «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі кажа, што нарэшце саспеў да такога павароту, тым больш, што гэтага ад яго даўно чакалі.

«Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага, — распавядае Стыльскі. — Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані. Да таго ж, я адкрыў для сябе новы буквар. Таму, магчыма, гэта будзе не адзіная наша песня па-беларуску», — інтрыгуе лідар «Дай дарогу!». 

Песня «Не веру» традыцыйна была запісаная на хатняй студыі Стыльскага. На наступным тыдні яна з'явіцца ў інтэрнэце, а яе канцэртная прэзентацыя адбудзецца падчас штогадовай музычнай прэміі «Даём рады», дзе 27 лютага апроч «Дай Дарогу!» выступяць :B:N:, Dzieciuki i Neuro Dubel, а Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2015 года.

Квіткі можна набыць у касах Мінска, а таксама на сайце Kvitki.by. 

Чытайце таксама: Лідар «Дай дарогу!» Юрый Стыльскі: як заставацца заўжды маладым ІНТЭРВ'Ю

Каментары5

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»6

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць