Эканоміка2222

МПЗ: Дзякуючы новаму праграмнаму забеспячэнню база «дармаедаў» будзе фармавацца аўтаматычна

У Беларусі ў межах выканання дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» распрацаванае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіць у аўтаматычным рэжыме сфармаваць базу такіх грамадзян. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 12 лютага ў Мінску паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.

Ён адзначыў, што сёлета падатковыя органы накіруюць паведамленні на выплату збору грамадзянам, якія не ўдзельнічалі ў 2015 годзе ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.

«Распрацаванае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіць у аўтаматычным рэжыме сфармаваць базу такіх плацельшчыкаў. Зараз мы праводзім тэставанне з дзяржаўнымі органамі працы гэтага праграмнага забеспячэння», — расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ.

Такім чынам, працягнуў ён, да 1 кастрычніка 2016 года грамадзяне, якія не ўдзельнічалі ў 2015 годзе ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, атрымаюць паведамленні на выплату збору.

Міхаіл Расолька таксама паведаміў, што на сённяшні дзень 820 грамадзян добраахвотна прадставілі паведамленні пра тое, што ў 2015 годзе яны не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржрасходаў. Ім выстаўлена да выплаты 2,5 млрд. рублёў.

У лістападзе 2015 года ўрад вызначыў, што базу даных плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў будзе весці Міністэрства па падатках і зборах. У базу даных будзе ўключацца наступная інфармацыя аб грамадзянах: ідэнтыфікацыйны нумар, прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) на рускай мове, дата нараджэння, пол, грамадзянства, звесткі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання), від, серыя і нумар дакумента, які сведчыць асобу. Таксама сюды будзе ўключацца інфармацыя аб пачатку і заканчэнні перыяду фінансавання грамадзянамі дзяржрасходаў, сумы выплачаных імі падаткаў.

Інфармацыю для базы даных прадастаўляюць Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Мінпрацы, «Белдзяржстрах», шэраг іншых міністэрстваў, а таксама мясцовыя органы ўлады, творчыя саюзы і ўстановы адукацыі. Інфармацыя для фармавання базы даных падаецца ў выглядзе электронных дакументаў.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка 2015 года падпісаў дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства, які прыняты «з мэтай стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў».

Згодна з дэкрэтам, грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспублiцы і не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічаюць у такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні за год, павінны выплачваць збор у 20 базавых велічынь (сёння гэта 4 млн 200 тыс. рублёў).

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць