Грамадства1818

Алесь Міхалевіч мае намер узяць удзел у парламенцкіх выбарах

Палітык будзе балатавацца ва Уруччы.

Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь у верасні 2015 г., фота Сяргея Гудзіліна

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч мае намер узяць удзел у парламенцкіх выбарах, паведаміў палітык БелаПАН. Міхалевіч плануе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў ад Партыі БНФ па мінскім мікрараёне Уручча.

«Усе людзі маюць правы, і кожны рэалізуе іх як хоча. Я асабіста хачу ведаць, што думаюць людзі з нагоды ўсяго, што адбываецца ў краіне, бо за пяць гадоў многае тут змянілася, — сказаў ён.

— Следства па маёй справе працягнутае, і калі мяне прызнаюць вінаватым і накіруюць справу ў суд, вядома, гэта перашкодзіць маім планам. Аднак у нас усё яшчэ ёсць прэзумпцыя невінаватасці. Таму зараз я збіраю каманду і рыхтуюся да кампаніі».

Нагадаем, расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Міхалевіча зноў працягнутае. Палітык да гэтага часу знаходзіцца пад следствам па «справе аб масавых беспарадках» 19 снежня 2010 года. Міхалевіч, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага 2011 года яго выпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА.

У сакавіку таго ж года Міхалевіч таемна выехаў з Беларусі, патлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. У ліпені 2012 года ён атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне, што выключаны з цэнтральнай базы даных Інтэрпола як грамадзянін, які знаходзіцца ў вышуку.

8 верасня 2015 года ён вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы беларускімі памежнікамі на літоўска-беларускай мяжы падчас пашпартнага кантролю як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку. Міхалевіча перадалі міліцыі, але праз некалькі гадзін адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе. Тады палітык падаў ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску хадайніцтва аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, якая ў дачыненні да іншых фігурантаў ужо закрытая, аднак атрымаў адмову.

Каментары18

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?9

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Столтэнберг: Самы хуткі спосаб скончыць вайну — прайграць яе. Але гэта прынясе не мір, а расійскую акупацыю2

«У Wargaming працавала шмат ватнікаў і ябацек». Папулярны IT-блогер патлумачыў, чаму менавіта там10

Чаму каты і кошкі так лёгка пралазяць у вузкія шчыліны? І не толькі3

ЕС дасць Украіне крэдыт 35 млрд еўра

Маркаў: Давер беларусаў да дзяржаўных СМІ істотна вырас8

На наступным тыдні пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча1

Ва Украіне вайскоўцам і чыноўнікам забаранілі карыстацца Telegram на працы

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам4

У Беларусі знік населены пункт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?9

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Галоўнае
Усе навіны →