Свет3030

«Адказнасць за забойства нясе Пуцін» — Bellingcat апублікаваў даклад аб датычнасці да гібелі MH17 расійскіх вайскоўцаў

Міжнародная даследчая група Bellingcat апублікавала расследаванне аб вайскоўцах, якія збілі малайзійскі «Боінг» MH17 над усходам Украіны. Па дадзеных Bellingcat, самалёт быў збіты з устаноўкі «Бук» вайскоўцамі расійскай 53-й зенітна-ракетнай брыгады.

Вайскоўцы 2-га дывізіёна гэтай брыгады размяшчалі ў сацыяльных сетках фатаграфіі, якія сведчаць, што ў чэрвені і ліпені 2014 года яны знаходзіліся ля расійска-ўкраінскай мяжы.

У апублікаванай версіі дакладу (.pdf) фатаграфіі і асабістыя звесткі вайскоўцаў змененыя. Поўныя дадзеныя былі перададзеныя Міжнароднай следчай групе (JIT), якая займаецца расследаваннем гібелі рэйса МН17.

Bellingcat называе некалькі дзясяткаў імёнаў расійскіх вайскоўцаў, якія маглі быць датычныя да авіякатастрофы.

Пры гэтым даследчая група падкрэслівае, што незалежна ад таго, хто менавіта выканаў загад, «адказнасць за забойства пасажыраў MH17 са зброі, прадастаўленай расійскімі ўзброенымі сіламі і, верагодна, кіраванага расійскімі вайскоўцамі,

у канчатковым рахунку нясе міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі і вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расіі Уладзімір Пуцін».

Каментары30

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сёння зноў залева і патоп ВІДЭА1

Памёр музыка Сяргей Адамовіч

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых6

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць