Свет22

Грэцыя адклікала амбасадара ў Аўстрыі з-за спрэчкі вакол мігрантаў

Улады Грэцыі адклікалі свайго амбасадара з Аўстрыі пасля таго, як Вена не запрасіла Афіны на канферэнцыю па міграцыйных пытаннях.

Амбасадара адклікалі для кансультацый. У паведамленні МЗС Грэцыі гаворыцца, што дзеянні Афін тлумачацца жаданнем захаваць сяброўскія адносіны паміж краінамі.

У сераду прадстаўнікі 10 балканскіх дзяржаў прысутнічалі на перамовах у Аўстрыі. На сустрэчы абмяркоўваліся меры па абмежаванні колькасці мігрантаў.

У Грэцыі, якую на перамовы не запрасілі, заявілі, што цяжар урэгулявання міграцыйнага крызісу не павінен ускладацца на адну краіну.

Аўстрыя і некалькі балканскіх краін маюць намер абмежаваць колькасць мігрантаў, што павялічыць нагрузку на Грэцыю, асцерагаюцца ў Афінах.

На мінулых выходных адбыўся інцыдэнт на македонска-грэчаскай мяжы. Македонія адмовілася пускаць афганцаў. Мігранты пачалі пратэставаць, сітуацыя напружвалася, і ўлады Грэцыі былі вымушаныя адвезці афганцаў у Афіны.

У лік мер па абмежаванні прытоку мігрантаў уваходзяць зняцце адбіткаў пальцаў ва ўсіх, хто спрабуе перайсці мяжу. Мігрантам без дакументаў або з падробленымі пашпартамі можа быць забаронены ўезд.

Некаторыя краіны просяць даць ім права пускаць толькі тых мігрантаў, якія маюць патрэбу ў абароне. Еўрапейскія чыноўнікі пад гэтай фармулёўкай разумеюць грамадзян Сірыі і Ірака.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы3

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць