Грамадства1818

У Мінску адкрыўся візавы цэнтр Польшчы, усё візуальнае афармленне — па-руску ФОТЫ

Аператарам цэнтра з'яўляецца кампанія VFS Global. 

На вуліцы Чыгуначная, 33 адкрыўся першы візавы цэнтр Польшчы. Установа размясцілася ў будынку бізнэс-цэнтра SP Plaza у адным пакоі з літоўскім візавым цэнтрам.

Сёння, акрамя польскага візавага цэнтру ў Мінску, аналагічныя адкрыліся ў Брэсце (вул.Маскоўская, 208а-1), Гродне (вул.Горкага, 89), Гомелі (вул.Пушкіна,2).

Уся візуальная інфармацыя ў візавым цэнтры аформленая па-расейску.

У гэтым будынку візавы цэнтр прабудзе некалькі тыдняў, а пасля пераедзе ў ГЦ «Галілеа», што каля чыгуначнага вакзала.

Міхал Хабрас, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі, заявіў, што гэта прыемны крок у развіцці адносін паміж Беларуссю і Польшчай. 

Міхал Хабрас, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі.

У сваю чаргу Прабуда Сэн, рэгіянальны кіраўнік VFS Global у Расіі і краінах СНД, адзначыў, што са свайго боку яны будуць пашыраць колькасць візавых цэнтраў для паляпшэння і спрашчэння падачы дакументаў на візы. Візавыя цэнтры Польшчы плануецца адкрыць яшчэ ў Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе.

Прабуда Сэн.

Падагульніў усіх Марэк Пэндзіх, кіраўнік консульскага аддзела пасольства Польшчы ў Беларусі. «За мінулы год на польскую візу падала каля 400 000 беларусаў. У нас быў станоўчы вопыт адкрыцця візавых цэнтраў ва Украіне і Расіі. Мы спадзяёмся, што адкрыццё візавых цэнтраў павялічыць колькасць беларусаў, якія будуць наведваць Польшчу».

Марэк Пэндзіх.

Нагадаем, што візавыя цэнтры дапамагаюць аформіць розныя віды віз у замежныя краіны. Кошт паслуг Польскага візавага цэнтра складзе 15 еўра ў беларускім эквіваленце, без уліку кошту візы.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны27

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць