Грамадства11

Аб'яднанню Някляева «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» адмоўлена ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню «За дзяржаўнасць і незалежнасць!», паведаміў адзін з ініцыятараў стварэння арганізацыі, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, паэт Уладзімір Някляеў.

Паводле яго слоў, у рэгістрацыі адмоўлена па фармальных прычынах. «Фармальна рух называецца РДАГА «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» (так у статуце і ў пратаколе ўстаноўчага сходу), а вось у спісе заснавальнікаў гэтага «РДАГА» няма, там напісана: «Грамадскае аб'яднанне «За дзяржаўнасць і незалежнасць!». У Мінюсце нібыта не зразумелі, што гэта адна і тая ж арганізацыя, і палічылі спіс заснавальнікаў несапраўдным», — распавёў Някляеў.

«Але, зразумела, усё яны выдатна зразумелі, — дадаў ён. — А калі б і не — маглі патэлефанаваць, напісаць, каб удакладніць. Калі перарэгістраваўся Саюз пісьменнікаў, з якімі Лукашэнка разлічваў у той час сябраваць, да мяне з Мінюста па пяць чалавек за дзень прыбягала: «а вось тут, Уладзімір Пракопавіч, не тая літара, а вось тут не тая загагулінка…» І самі ўсё перапісвалі».

Зрэшты, лічыць палітык, «Мінюст тут ні пры чым». «Усе мы ведаем, хто ў Беларусі ўсіх рэгіструе ці не рэгіструе, саджае ці не саджае. Хоць Някляева, хоць Чыжа», — сказаў ён.

Акрамя Някляева заснавальнікамі руху выступілі першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч, першы беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, нядаўні палітвязень Мікалай Статкевіч, прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч, палітык і літаратар Лявон Баршчэўскі і многія іншыя вядомыя палітыкі, дзеячы культуры, грамадскія дзеячы. Аднак, як мяркуе Някляеў, «справа не ў тым, каму адмовілі».

«Справа ў тым, у чым адмовілі, — падкрэсліў ён. — Беларуская дзяржава адмовіла ў грамадскай ініцыятыве, накіраванай на захаванне дзяржаўнасці і незалежнасці краіны! І гэта пры відавочнай небяспецы для нашай незалежнасці і дзяржаўнасці». «Гэта не проста парадокс. І не проста чарговы плявок у бок грамадзянскай супольнасці, чых на свабоду, дэмакратыю, права. Гэта канстатацыя таго, як мы рэальна існуем: грамадства і дзяржава. Асобна. У паралельных светах», — рэзюмаваў Някляеў.

Ён не бачыць сэнсу праводзіць новы ўстаноўчы сход і зноў падаваць дакументы на рэгістрацыю ў Мінюст. «Як паказвае вопыт усіх незарэгістраваных арганізацый, гэта бессэнсоўная хада па крузе. Мы зарэгіструем рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі!» як міжнароднае аб'яднанне. У Лукашэнкі як бы абавязак, а ў нас — права, грамадзянскі абавязак змагацца за Беларусь. Мы многае можам для яе зрабіць — і зробім. Хто б нам ні спрабаваў перашкодзіць», — дадаў палітык.

Устаноўчы сход руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі!» адбыўся ў студзені, праз месяц дакументы былі пададзены ў Мінюст. Някляеў тады меркаваў, што «ўлада не зможа знайсці пераканаўчае тлумачэнне адмовы ў рэгістрацыі патрыятычнага грамадскага аб'яднання, мэта якога — захаванне і ўмацаванне дзяржаўнасці і незалежнасці краіны».

Каментары1

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць