Свет33

ФБР самастойна ўзламала iPhone стралка з Сан-Бернардына

Супрацоўнікі ФБР здолелі ўзламаць заблакаваны мабільны тэлефон iPhone, які належаў ўдзельніку нападу на мірных грамадзян у каліфарнійскім Сан-Бернадына Саіду Фаруку.

Пакуль не паведамляецца, як менавіта ФБР здолела атрымаць доступ да інфармацыі. Аднак ужо вядома, што на гэтым гучны судовы разгляд з вытворцам смартфона — кампаніяй Apple — завершыцца.

Раней суд па просьбе ФБР абавязаў кампанію распрацаваць праграмнае забеспячэнне, якое дапаможа разблакаваць тэлефон застрэленага пры затрыманні Фарука. Гэта тлумачылі тым, што тэлефон можа ўтрымліваць важную для следчых інфармацыю.

Аднак Apple адмовілася выконваць рашэнне суда і абскардзіла яго ў вышэйшай інстанцыі. У кампаніі заявілі, што лічаць такія дзеянні парушэннем правоў кліентаў. Многія IT-кампаніі яе падтрымалі.

Праблема ФБР заключалася ў сістэме бяспекі смартфона. Усе дадзеныя на iPhone аўтаматычна знішчаюцца пасля 10 няўдалых спроб уводу кода доступу да тэлефона. Нават сама кампанія не можа атрымаць доступ да файлаў у памяці смартфона.

Саід Фарук і яго жонка Ташфін Малік 3 снежня адкрылі стральбу ў амерыканскім горадзе Сан-Бернадына. У выніку загінулі 14 бяззбройных людзей. Самі муж і жонка былі забітыя паліцыяй.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць