Меркаванні4646

Аракелян і Багіраў: Беларусы армянскага і азербайджанскага паходжання пра канфлікт у Карабаху

Павел Аракелян і Націк Багіраў даўно жывуць у Беларусі. Мы вырашылі пацікавіцца, як яны сёння разглядаюць канфлікт у Нагорным Карабаху і ці бачаць шляхі выхаду з сітуацыі.

Павел Аракелян, джазавы музыкант, трэнер Націк Багіраў, дзюдаіст, прызёр Алімпійскіх гульняў

«Мне здаецца, што цяперашні канфлікт справакаваны Расіяй. Мае сваякі і сябры ў Арменіі, як і людзі ў Азербайджане, гатовыя мабілізавацца ў любы момант. Людзі кажуць, што гэты зацяжны канфлікт прыйшоў час неяк вырашаць. У асноўнай масе яны гатовыя вырашаць сітуацыю ваеннымі метадамі. Але вайны не хоча ніхто. Ёсць разуменне, будзем рабіць тое, што трэба, але, калі гэта гарачая кропка спыніць сваё існаванне, то ўсім будзе прасцей.

Армяне ставяцца да Карабаха ўжо як да асобнай тэрыторыі, бо там ідзе вялікае змяшэнне нацый – армяне, азербайджанцы. Хаця трэба ўлічваць той факт, што першапачаткова гэта ўсё ж была тэрыторыя армянская.

Карабахскі канфлікт ужо доўжыцца шмат гадоў. Я думаю, што камусьці з бакоў усё ж давядзецца ахвяраваць сваімі амбіцыямі. Думаю, што найперш гэта тычыцца азербайджанскага боку, бо трэба ўлічыць той факт, што армянскія землі былі проста аддадзеныя Азербайджану. Можа быць, я так лічу, бо я армянін.

Канечне, у мяне ёсць знаёмыя азербайджанцы. У мяне з імі цудоўныя адносіны. Паміж адэкватнымі людзьмі канфліктаў на роўным месцы быць не можа. Гэта канфлікт не людзей, а дзяржаваў. Гэтую «гарачую кропку» выгадна трымаць, як прэзідэнтам абедзвюх дзяржаваў, гэтак і Расіі».

«Усе баявыя дзеянні адбываюцца на тэрыторыі Азербайджана. Азербайджан не прэтэндуе ні на лапік чужой зямлі. Увесь свет, у тым ліку наша другая Радзіма – Беларусь, прызнаюць, што тэрыторыя Азербайджана недзялімая. Было чатыры рэзалюцыі ААН, каб Арменія вызваліла акупаваныя тэрыторыі, але яны не слухаюць ні сусветную супольнасць, ні кагосьці іншага.

Сусветная супольнасць павінна дапамагчы вырашыць гэтую праблему азербайджанскага народа. І не так, як Мінская група АБСЕ, што 20 гадоў перакладвае паперкі з аднаго кута стала ў іншы. Тут словамі не дапаможаш, патрэбная канкрэтыка.

Мы заўсёды былі за мірнае ўрэгуляванне гэтай бяды, але, як казаў прэзідэнт Азербайджана, у нас ёсць сілы і магчымасці вярнуць нашы землі.

Праз Карабах мы маем больш за мільён уцекачоў са сваёй жа зямлі.

Ніхто з маіх знаёмых армян не скажа, што я кепска стаўлюся да іх. Не бывае кепскіх нацый, бываюць кепскія людзі. Нават прэзідэнт Азербайджана заўсёды ў сваіх выступах казаў, што армянскі народ тут не датычны. У Азербайджана ёсць прэтэнзія не да армян, а да той банды людзей, якая давяла Арменію да ручкі, да кіраўніцтва Арменіі, што штурхае свой жа народ да гібелі».

Каментары46

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?4

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Рудзік — беларускім палітыкам з польскімі пашпартамі: Балатуйцеся не ў КР, а ў польскі Сейм27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі31

ЗША выпадкова дэпартавалі мексіканца, якога падазраюць у найбуйнейшым рабаванні каштоўнасцей у гісторыі краіны2

Той самы Ляшкевіч: выстава вядомага бяздомнага мастака адкрылася ў Гомелі2

Дуліна адказала Калеснікавай: Плашч намёртва прыстаў да Лукашэнкі. Лячыць трэба хваробу, а не сімптомы28

«Плакала і крычала». Беларуска расказала, як яе прымусілі галасаваць на выбарах за Лукашэнку падчас моцных родавых схватак8

Летась у Беларусі правялі рэкордную колькасць трансплантацый3

Беларусы Вільні збіраюць подпісы ў абарону магчымасці навучаць дзяцей па-беларуску7

Амерыканскі экстрэмал зрабіў неверагоднае: без страхоўкі падняўся на хмарачос на 500 метраў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?4

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць