Кіроўца і пасажыр мапеда загінулі пад коламі «МАЗа» пасля сутыкнення з пешаходам пад Мазыром.
20-гадовы мужчына, які не меў пасведчання кіроўцы, 4 красавіка каля 16.00 ехаў разам са знаёмым 2000 года нараджэння на незарэгістраваным мапедзе. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд жыхара Рэчыцы 1983 года нараджэння, які ішоў па краі праезнай часткі, а пасля гэтага сутыкнуўся з аўтамабілем «МАЗ», які рухаўся ў спадарожным кірунку.
У выніку аварыі кіроўца і пасажыр мапеда загінулі, пешаход атрымаў траўмы і быў змешчаны ў бальніцу
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары