Спорт44

Уладзімір Беражкоў выпушчаны з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе

Расійскі журналіст Аляксей Шаўчэнка заявіў, што экс-генеральны менеджар мінскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў вызвалены з СІЗА.

«Па маіх дадзеных, Беражкова адпусцілі. Так што і ніякага суда не будзе. Схуднеў, хварэў, але на волі, жывы і наогул: ура!» — напісаў Шаўчэнка ў сваім твітары.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла Tribuna.com крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Прэс-сакратар Генпракуратуры Пётр Кісялёў пракаментаваў для pressball.by навіну пра вызваленне Беражкова.

«У дачыненні да Уладзіміра Беражкова змененая мера стрымання. З заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Крымінальная справа па-ранейшаму знаходзіцца ў Генпракуратуры. У дачыненні да іншага фігуранта справы (Максіма Суботкіна) усё засталося па-ранейшаму».

***

Глядзі таксама: Пяць фактаў пра Уладзіміра Беражкова.

***

У канцы ліпеня 2015 г. быў затрыманы былы гендырэктар ХК «Дынама-Мінск» Максім Суботкін. Яму выставілі абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры).

14 жніўня 2015 г. Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне Уладзіміра Беражкова. 27 жніўня прадстаўнікі СК і МУС паведамілі журналістам, што Беражкову выстаўленае абвінавачанне ў завалоданні грашовымі сродкамі клуба на 1 млрд. 90 млн. рублёў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (ч. 4 арт. 210 КК).

1 лютага 2016 г. ім былі прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні. Дзеянні былога генеральнага дырэктара хакейнага клуба М. Суботкіна ў выніковай рэдакцыі абвінавачванні кваліфікаваныя паводле ч.3 арт. 424, ч.3 арт.426, ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а былога генеральнага менеджара клуба У.Беражкова паводле ч.3 арт.424, ч.4 арт.210. Матэрыяльная шкода на суму больш за 3 мільярды рублёў пакрыта практычна цалкам.

Па завяршэнні азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы абвінавачванымі былі заяўленыя хадайніцтвы аб вызваленні іх ад крымінальнай адказнасці ў парадку, устаноўленым арт. 88-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць