Здарэнні77

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ

32‑гадовай дзяўчыне ў месенджары патэлефанаваў несапраўдны супрацоўнік «Белпошты» і паведаміў пра заказны ліст з падатковай. Каб яго атрымаць, мінчанка павінна была назваць код з SMS-паведамлення — пачалася звыклая схема падману, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пасля гэтага на лініі ўзніклі перашкоды, і да размовы падключыўся ілжэсупрацоўнік службы бяспекі. Насамрэч у Беларусі немагчыма такое імгненнае пераключэнне тэлефонных званкоў паміж рознымі арганізацыямі, аднак жанчына пра гэта не ведала і недапетрыла.

Ён распавёў, нібыта ашуканцы аформілі на мінчанку крэдыты, і цяпер яна павінна ўзяць «люстраныя» пазыкі для іх анулявання.

Жанчына звярнулася адразу ў пяць банкаў і атрымала гатоўкай каля 55 тысяч рублёў. Усе грошы яна адвезла ў Лошыцкі парк і перадала незнаёмай жанчыне, якую лічыла кур’ерам Нацбанка.

Потым куратар зноў звязаўся з мінчанкай і прызначыў ёй сустрэчу каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ. Пасля чаго выдаліў перапіску.

Пасля яна зразумела, што стала ахвярай падману і звярнулася ў міліцыю.

Каментары7

  • Иван Тертель
    27.05.2026
    Ты сказала: «В понедельник
    По грибы пойдём мы в ельник».
    Я пришёл, ты не пришла,
    Обманула, подвела.
  • Fantômas se déchaîne
    27.05.2026
    Иван Тертель, Дзякуй за станоўчыя эмоцыі.
    Ёсць сумнеў, што ў сапраўднага Івана Церцеля хапіла б вылічальных магутнасцяў, каб:
    - дакладна завучыць на памяць дадзены вершаваны тэкст;
    - увесці яго без памылак у поле каментара.
  • Ёсік
    27.05.2026
    Няўжо гаворку расейскую немагчыма адрозьніць? Трэ было сваякоў усіх сказаць прывесьці.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць