Грамадства11

ДАІ: смяротнасць у ДТЗ знізілася ў Мінску да ўзроўню 70-х гадоў мінулага стагоддзя

За 2015 год у сталіцы ў ДТЗ загінуў 41 чалавек. Такі нізкі паказчык быў вельмі даўно, а менавіта ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Як тады, так і цяпер на дарогах у асноўным гінуць пешаходы.

Паводле дадзеных УДАІ Мінгарвыканкама, з пачатку года наезды на пешаходаў склалі 53% ад агульнай колькасці ДТЗ. Пры гэтым 73,3% з агульнай колькасці наездаў на пешаходаў здзейсненыя па віне кіроўцаў. І большасць наездаў на пешаходаў адбываецца менавіта на зебрах.

Па першай паласе едзе грамадскі транспарт і спыняецца перад пешаходным пераходам, па другой рухаецца аўтамабіль, для вадзіцеля якога агляд справа абмежаваны, і ён, не зніжаючы хуткасці і не зрабіўшы ніякіх мер, выязджае на пераход, а там якраз ідзе пешаход — такую аварыю на пешаходным пераходзе супрацоўнікі ДАІ называюць «класічнай» для Мінска.

«Тое, што большасць ДТЗ адбываецца з удзелам пешаходаў — нядзіўна, — лічыць намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудэнка. — Пешаход — гэта ў цэлым найменш абаронены ўдзельнік дарожнага руху, і калі ён выходзіць на праезную частку — гэта ўжо першапачаткова патэнцыйна небяспечная сітуацыя. Адсюль і такія лічбы».

Як зберагчы пешахода?

Праблемай бяспекі пешахода ўжо даўно і сур'ёзна заклапаціліся супрацоўнікі ДАІ. Існуе комплекс мер, якія змяняюць сітуацыю з аварыйнасцю на дарогах у лепшы бок.

«Спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху — гэта толькі адна з мер, — адзначае намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. — Мы бачым, якія парушэнні цягнуць цяжар наступстваў ДТЗ, і стараемся працаваць менавіта ў гэтых напрамках. Пры гэтым наша задача — не аштрафаваць як мага больш аўтамабілістаў, а дамагчыся шляхам адміністрацыйнага ўздзеяння парадку на дарогах».

Па запэўненнях супрацоўнікаў ДАІ, вельмі добра «працуе» выстаўленне ў месцах, дзе кіроўца альбо пешаход патэнцыйна могуць парушыць ПДР, нараду Дзяржаўтаінспекцыі.

Як правіла, наяўнасць на пешаходных пераходах альбо на праезнай часткі супрацоўнікаў у форме, дысцыплінуе 90% грамадзян, лічаць у ДАІ.

Вельмі важнай мерай прафілактыкі ДТЗ Сяргей Рудэнка лічыць інжынерны складнік, іншымі словамі, забеспячэнне праезнай часткі ў патрэбных месцах святлафорамі, штучнымі няроўнасцямі і дарожнымі агароджамі.

«Гэта значыць, на дарозе трэба пастарацца стварыць такія ўмовы, каб пешаход і кіроўца не змаглі парушыць ПДР. Прывяду прыклад. Калі мы паставім агароджу ў патэнцыйных месцах выхаду пешахода на праезную частку, то ён фізічна не зможа парушыць правілы», — дзеліцца намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«Вучым і актывізуем пастаянна сваіх калегаў, каб яны былі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі не толькі, калі прыходзяць на працу, але і ў астатні час. Да прыкладу, едзеш на працу, звярні ўвагу, можа, недзе з'явілася неабходнасць знака або патрабуецца «ляжачы паліцэйскі», — дапаўняе Сяргей Рудэнка.

Ён адзначыў, што любая змена інфраструктуры ў горадзе, няхай гэта будзе будаўніцтва школы, дома, гандлёвых цэнтраў, цягне за сабой у абавязковым парадку і рашэнні па дарожнай бяспецы.

Супрацоўнікі ДАІ УУС Мінгарвыканкама засведчылі той факт, што з кожным годам крывая аварыйнасці ідзе ўніз. Па дадзеных за першыя тры месяцы гэтага года, у Мінску зарэгістравана зніжэнне колькасці ДТЗ з пацярпелымі на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць