Афіша33

«Arche» ладзіць прэзентацыю «Мемуараў» Міхала Клеафаса Агінскага ў Маладзечне — 10 красавіка 

У нядзелю, 10 красавіка, у Маладзечне адбудзецца прэзентацыя «Мемуараў за 1795-1810 гады» Міхала Клеафаса Агінскага ў перакладзе заўчасна памерлай перакладчыцы Вольгі Рамановіч. Пра самі «Мемуары» і пра іх пераклад раскажа рэдактар публікацыі, вядомы менскі гісторык Алесь Пашкевіч.

Сустрэча пачнецца ў нядзелю, 10 красавіка па адрасе Маладзечна, вул. Чыстая 26. Пачатак а 17 гадзіне. Даведкі па тэл. 29 5507969

На сустрэчы таксама можна будзе азнаёміцца са свежымі нумарамі часопіса «ARCHE» і кніжнымі выданнямі. У прыватнасці, на суд чытачоў будзе вынесены нядаўна апублікаваны пераклад вострасюжэтнага рамана Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя».

Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасля вызвалення аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Менск з яго тапаграфічнымі дамінтантамі (губернатарскі сад, гатэль «Парыж») і тагачаснымі прадмесцямі (Серабранка, Мядзведжына, Яркава, Старое Сяло) выступае асноўнай сцэнай, дзе адбываецца дзеянне.

Перыферыйнымі сцэнамі, на якіх разгортваецца дзеянне ў рамане, выступаюць Бабруйск, Ракаў, Вязьма, Лагойск і іншыя гарады і мястэчкі.

«Багам ночы роўныя» — гэта выдатны прыклад вострасюжэтнага шпіёнскага раману з яго неад’емнымі атрыбутамі — падступнасцю, каханнем і сэксам (уключна з такімі формамі сэксуальнай разрадкі, як мастурбацыя, заафілія і лесбійскія ласкі), індывідуальным і калектыўным ужываннем наркотыкаў (пераважна какаіну), пальбой з розных відаў зброі і нечаканай трагічнай канцоўкай.

Гаворка таксама пойдзе пра нядаўна выдадзены нумар «ARCHE» «Срэбны век». Нумар прысвечаны «забытаму» XVII стагоддзю ў беларускай гісторыі. У нумары між іншым друкуецца артыкул аднаго з вядучых спецыялістаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагоддзі Анджэя Рахубы «Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагоддзі», разглядаецца структура ўзброеных сілаў ВКЛ у гэты перыяд, усе роды войск і дапаможныя ваенныя фармаванні, якія існавалі на той час, а таксама армейскае камандаванне. У нумары таксама друкуецца артыкул Анджэя Адама Маеўскага «Узяцце Пінска войскам ВКЛ у лістападзе 1648 г.», і іншыя цікавыя тэксты.

Каментары3

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць