Нерухомасць55

Магільны склеп князёў Паскевічаў у Гомелі адкрыўся для наведвання

Магільны склеп князёў Паскевічаў, размешчаны на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, адкрыўся для наведвання пасля працяглага перыяду рэстаўрацыі.

Урачыстая цырымонія адкрыцця гістарычнага аб'екта прайшла з удзелам дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, які знаходзіцца з візітам у Гомельскай вобласці, і старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка.

Паводле слоў генеральнага дырэктара Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Аляксандра Госцева, рэстаўрацыйныя работы капліцы - магільнага склепа князёў Паскевічаў вяліся на працягу васьмі гадоў. У 2014 годзе было прынята рашэнне падзяліць праект рэканструкцыі на дзве часткі і ў першую чаргу завяршыць рэстаўрацыю падземнай часткі збудавання - магільнага склепа.

«У ходзе рэстаўрацыі майстрамі ААТ «Белрэстаўрацыя» адноўлены фасады наземных пабудоў, а таксама інтэр'ер падземнага склепа, дзе адноўлена абліцоўка і мазаіка, заменены надмагільныя пліты, памяшканне абсталявана асвятленнем і ацяпленнем для падтрымання правільнага мікраклімату, — расказаў Аляксандр Госцеў. — Другім этапам рэканструкцыі стане рэстаўрацыя ўнутранага ўбрання капліцы. Завяршэнне гэтых работ дасць магчымасць поўнасцю аднавіць гістарычнае аблічча помніка сакральнага дойлідства Беларусі XIX стагоддзя. Рэстаўрацыя вялася за кошт сродкаў абласнога бюджэту».

Капліца — магільны склеп з'яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя. Яна створана ў псеўдарускім стылі пад кіраўніцтвам акадэміка архітэктуры Яўгена Чарвінскага. Работы па яе будаўніцтве вяліся на працягу 19 гадоў, пачынаючы з 1870 года. Уладкаваннем і аддзелкай вельмі складанага наземна-падземнага збудавання кіравалі два пецярбургскія архітэктары: Максімільян Месмахер і Оскар Вегенер. У магільным склепе пахаваны восем прадстаўнікоў роду Паскевічаў, сярод іх генерал-фельдмаршал Іван Паскевіч з жонкай Лізаветай Паскевіч (народжанай Грыбаедавай), бацькі фельдмаршала, а таксама дзве яго дачкі, сын Фёдар і траюрадная пляменніца.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць