Грамадства22

Жыхар Магілёва абвінавачвае міліцыянераў у здзеках з сына-інваліда

Жыхар Магілёва Аляксандр Страх патрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, вінаватых, як ён лічыць, у неабгрунтаваным сілавым затрыманні і вобыску яго сына-інваліда. МУС не ўгледзела парушэнняў у дзеяннях сваіх падначаленых.

Як паведаміў БелаПАН Аляксандр Страх, у лістападзе 2014 года яго 21-гадовы сын Святаслаў, інвалід другой групы з дзяцінства, ішоў дадому ад сяброў. «Да пад'езда заставалася 100—120 метраў. Раптам ззаду яго схапілі за рукі. Гэта былі людзі ў міліцэйскай форме. Зацягнулі яго ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Сіманава. Першае, што зрабілі міліцыянеры, — палезлі ў кішэні. У Славы заўсёды пры сабе пасведчанне, а ў ім заўсёды ляжыць запіска, у якой буйнымі літарамі напісана, што ў хлопца можа быць прыступ эпілепсіі, і пазначаны нумары тэлефонаў мамы і таты, пазначаны адрас. У міліцыі пратрымалі хлопца дзве гадзіны, але не патэлефанавалі самі і яму не далі патэлефанаваць бацькам», — сцвярджае бацька інваліда.

Паводле яго слоў, у канцы 2014-га і ў 2015 годзе ён звяртаўся са скаргамі ў мясцовыя органы міліцыі і пракуратуры, якія не ўгледзелі якіх-небудзь парушэнняў у дзеяннях міліцыянераў. Пасля гэтага Страх вырашыў напісаць міністру ўнутраных спраў.

Першы ліст кіраўніку МУС датуецца студзенем 2016 года. Адказ на яго быў дадзены выканаўцам абавязкаў начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргеем Волкавым у сакавіку. Міліцэйскі чыноўнік сцвярджае, што факты неправамерных дзеянняў у дачыненні да інваліда не пацвердзіліся. Супрацоўнікі міліцыі ў той час ажыццяўлялі вышук злачынца, які ўцёк з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя, а Святаслаў Страх па прыкметах быў падобны да ўцекача. «Пасля высвятлення асобы вашаму сыну выказаны прабачэнні, пасля чаго ён быў адпушчаны па месцы жыхарства», — сцвярджае Волкаў.

Аляксандр Страх назваў такі адказ цынічным і зноў звярнуўся да міністра Ігара Шуневіча. «У чым правамернасць закручвання рук інваліду прама каля дома? Чаму яго пасадзілі ў клетку? Чаму не патэлефанавалі маці або бацьку? Пасадзіць невінаватага інваліда ў клетку — гэта здзек. А Волкаў у сваім адказе цынічна пакрывае іх, заяўляючы, што «неправамерныя дзеянні не пацвердзіліся», — падкрэслівае жыхар Магілёва.

У адказе намесніка міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева ад 6 красавіка гаворыцца, што ў сына Страха быў праведзены асабісты агляд на прадмет магчымай наяўнасці пры ім прадметаў, забароненых да абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (халоднай (агнястрэльнай) зброі). Пасля высвятлення асобы і выказвання прабачэння Святаслаў Страх быў адпушчаны, сцвярджае Караеў.

Цяпер Аляксандр Страх мае намер звярнуцца па дапамогу ў Беларускае таварыства інвалідаў, паколькі хоча «праз грамадскую арганізацыю спыніць міліцэйскае самавольства».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў18

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс1

Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі24

У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым1

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

«Мы — у дупе». На вучэннях НАТА ў Эстоніі купка ўкраінскіх вайскоўцаў «знішчыла» за дзень два батальёны ўмоўнага праціўніка26

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

Галоўны трэнер зборнай Фінляндыі па скачках з трампліна перабраў на Алімпіядзе з алкаголем3

Андрэй Павук: Дзеці проста перашкаджаюць жыць, я адпачываю ад таго, што іх няма. Бедная Воля, мая былая жонка31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць