Грамадства11

У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым

13 лютага, у Мінску развіталіся з беларускім выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым. Аддаць апошнюю пашану гэтаму рупліўцу прыйшло больш за сто чалавек, піша Reform.news.

У Мінску развіталіся з выдаўцом і паэтам Раманам Цымберавым — фотафакт
Фота: крыніца Reform.news

Выконваючы просьбу блізкіх, людзі прыносілі толькі жывыя кветкі. Здымак з залы выглядае сціпла, але за кадрам засталася неверагодная атмасфера салідарнасці.

Сведкі кажуць, што на развітанне людзі прамаўлялі пра Рамана «надзвычай цёпла, небанальна, сардэчна — на поўніцу пачуццяў». Яго калегі, сябры, чытачы…

У Мінску развіталіся з выдаўцом і паэтам Раманам Цымберавым - фотафакт
Фота: крыніца Reform.news

Як паведамілі Reform.news, пасля цырымоніі развітання цела спачылага павезлі ў Мінскі крэматорый, дзе была запланаваная працэдура крэмацыі.

Калі прах будзе перададзены сям’і, з’явіцца асобнае паведамленне пра час канчатковага пахавання і месца спачыну.

44‑гадовы выдавец і кніганоша Раман Цымбераў памёр ва ўзросце 44 гадоў у панядзелак пасля імклівай хваробы.

За пяць дзён да таго яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі.

Каментары1

  • RIP
    14.02.2026
    Беларусы окончательно зашкерились под шконкой,судя по тому,как ...

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць