Свет77

Парламент Бразіліі рашае пытанне аб імпічменце прэзідэнту Русеф

globo.com

Пасяджэнне ніжняй палаты парламента Бразіліі павінна пачацца а 20.00 (паводле мінскага часу). Каб пытанне аб імпічменце трапіла на разгляд сената (верхняй палаты), у ніжняй палаце за яго павінны прагаласаваць 342 дэпутаты — дзве траціны чальцоў ніжняй палаты парламента.

Па ўсёй Бразіліі ў нядзелю чакаюцца вялікія дэманстрацыі. Сотні ўзброеных паліцэйскіх спадзяюцца прадухіліць сутыкненні ў сталіцы краіны, горадзе Бразіліа, дзе прыхільнікаў і праціўнікаў прэзідэнта Русеф падзялілі двухметровай агароджай.

Прэзідэнта Дылму Русеф абвінавачваюць ва ўтойванні рэальнага дэфіцыту бюджэту краіны.

Сама Русеф абвінавачвае сваіх палітычных праціўнікаў у змове з мэтай дзяржаўнага перавароту, паведамляе Бі-бі-сі.

Цікава, што працэдура імпічменту не так ужо і часта ў сусветнай практыцы даходзіць да канца.

Так, у ЗША да імпічменту былі прадстаўленыя прэзідэнты Эндру Джонсан (1869) і Біл Клінтан (1999), але Сенат у выніку апраўдаў іх. Рашэнне не набрала 2/3 галасоў.

У Еўропе ці не адзіны выпадак імпічменту быў у дачыненні да прэзідэнта Літвы Раландаса Паксаса (2004).

А вось у Бразіліі такі прэцэдэнт ужо быў: у 1992 г. Фернанду Калор падаў у адстаўку, пасля таго як парламент прыняў пастанову ад імпічменце

Каментары7

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць