Улада99

Лукашэнка запэўніў кіраўніка МАГАТЭ ў бяспецы Астравецкай АЭС

Бяспека з'яўляецца галоўным прыярытэтам пры будаўніцтве Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў вялікае значэнне, якое ў Беларусі надаюць візіту гендырэктара МАГАТЭ, асабліва развіццю ў краіне сферы мірнага атама і будаўніцтва ўласнай АЭС.

«Я быў бы вельмі зацікаўлены, каб вы асабіста пабывалі на будоўлі і пераканаліся ў тых прыярытэтах, якія мы ставім сабе пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Гэта перш за ўсё бяспеку АЭС. Усе краіны, якія маюць тэхналогіі па будаўніцтве атамных станцый, зрабілі адпаведныя высновы не толькі з вынікаў чарнобыльскай катастрофы, але і ў сувязі з катастрофай на АЭС «Фукусіма». Таму мы прытрымліваемся перш за ўсё гэтага прыярытэту (бяспекі) пры будаўніцтве», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што вялікая ўвага Беларусь надае падрыхтоўцы высокапрафесійнага персаналу для абслугоўвання АЭС. «Мы нямала зрабілі для гэтага. Мы іх навучалі, збіралі па ўсім свеце. Стварылі вельмі сучасны вучэбна-трэніровачны цэнтр. І мы гатовыя і далей у цесным кантакце працаваць з вашай арганізацыяй, выконваючы ўсе вашы рэкамендацыі», - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка гарантаваў і надзейнасць захоўвання ў Беларусі ядзерных матэрыялаў. «Мы будзем рабіць усё для таго, каб была іх поўная абароненасць, каб камусьці нават у галаву не прыйшло, што можна завалодаць падобнымі ядзернымі матэрыяламі ў мэтах нейкай тэрарыстычнай дзейнасці, - сказаў кіраўнік дзяржавы.— Вы можаце быць абсалютна ўпэўнены ў нашай надзейнасці».

Беларускі лідар таксама ў цэлым выказаў задаволенасць беларускага боку ўзроўнем супрацоўніцтва з МАГАТЭ і асабіста з гендырэктарам агенцтва Юкія Амана. «Мы зробім усё для таго, каб ваша актыўная дзейнасць працягвалася на карысць усяго чалавецтва», - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было33

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання46

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі6

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў2

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын27

Лаўроў: Аднаўленне перамоваў з Украінай «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было33

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць