Усяго патроху88

New York Times апублікаваў Топ 10 нацысцкіх злачынцаў

Ёсьць у сьпісе і беларускі сьлед.

Сьпіс падрыхтаваны Цэнтрам Сімона Візэнталя (Аўстрыя)

1. Доктар Альбэрт Хайм. Месцазнаходжаньне невядомае. У Нямеччыне быў абвінавачаны ў забойстве сотняў зьняволеных канцлягеру Маутхаўзэн, дзе працаваўі доктарам. У 1962 г., перад пачаткам працэсу, зьнік бязь вестак.

2. Іван Дзем’янюк (ЗША). Украінскі імігрант. На думку ўладаў ЗША, быў ахоўнікам у канцлягеры. Сам ён гэта адмаўляе. Вядомы пад мянушкай Іван Грозны. У 1986 г. выдадзены Ізраілю, дзе прысуджаны да сьмяротнага пакараньня як ахоўнік у Трэблінцы. У 1993 г. вэрдыкт быў адменены, і ён вярнуўся ў Штаты. У 2002 г. зноў пазбаўлены амэрыканскага грамадзянства. Цяпер зьбіраецца апратэставаць пастанову амэрыканскіх уладаў аб высылцы яго ў Польшчу, Нямеччыну ці Украіну.

3. Шандар Кепіра (Мядзяршчына). Была мадзярскі жандар, абвінавачваецца ў забойстве 1000 цывільных асобаў у Сербіі. Шмат год правёў у Аргентыне, вярнуўся ў Вугоршчыну ў 1996 г. Абвінавачаньні адкідае.

4. Мілівой Аснэр. Шэф паліцыі Харватыі, адказны за перасьлед і высылку ў лягеры сотняў габрэяў, сербаў і цыганоў. У 2005 г. улады Харватыі запатрабавалі ягонай выдачы, але ўлады Аўстрыі адмовілі, спаслаўшыся на слабы стан здароўя Аснэра.

5. Сойрэн Кам (Нямеччына). Былы эсэсавец, які расшукваецца ўладамі Даніі за забойства журналіста ў 1943 г. У 2007 г. суд Баварыі наклаў вэта на высылку, заявіўшы, што фактаў недастаткова.

6. Генрых Бойрэ (Нямеччына). Жаўнер Вафэн-СС, які забіў трох грамадзян Нідэрляндаў. У 1949 г. завочна прысуджаны ў Нідэрляндах да сьмяротнага пакараньня, пазьней замененага пажыцьцёвым зьняволеньнем. Нямецкія ўлады адмовіліся яго выдаць. Але цяпер зноў абвінавачаны ў забойстве пракуратурай Дортмунду.

7. Караль Зэнтай (Аўстралія). Былы мадзярскі жаўнер, які абвінавачваецца ўладамі Вугоршчыны ў забойстве ў 1944 г. Пэтэра Балаша, які не насіў жоўтай шасьціканцовай зоркі. Адмаўляе абвінавачаньні і спрабуе сарваць экстрадыцыю.

8. Міхаіл Гаршкоў. Улады ЗША і габрэйскія арганізацыі сьцьвярджаюць, што ён быў суўдзельнікам забойстваў габрэяў, бо зьяўляўся перакладчыкам і сьледчым гестапа ў Беларусі. Пераехаў у Эстонію з ЗША ў 2002 г., напярэдадні пазбаўленьня яго грамадзянства за хлусьню пра ваеннае мінулае. Эстонскія ўлады вядуць расьсьледаваньне.

9. Алгімантас Дайлід (Нямеччына). Служыў у тайнай літоўскай паліцыі. У 2006 г. прызнаны вінаватым у выбачы габрэяў нацыстам. Прысуджаны да пяці гадоў турмы, але ў турму ня трапіў ў выніку слабога здароўя. У 2003 г. быў высланы з ЗША ў Нямеччыну за ілжывыя паказаньні іміграцыйным уладам. Жыве ў Нямеччыне, але добраахвотна адправіўся ў Літву ў суд.

10. Хары Мяніл (Вэнэсуэла). Былы эстонскі паліцэйскі. У 1990-х улады ЗША, якія разглядалі яго просьбу пра візу, прыйшлі да высновы, што ён мае дачыненьне да забойства сотняў габрэяў, і не далі дазволу на прыезд. У 2005 г. эстонскія ўлады апраўдалі яго.

Паводле newsru.com

Фота naziwarcrimes.wordpress.com

Каментары8

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →