Грамадства2424

Антось Вусовіч патлумачыў, як дамогся пашпарта без імя па бацьку і на слушнай лацінцы

Мінчук дамогся пашпарта на правільнай лацінцы і без імя па бацьку. Каментатары «НН» прасілі Антося Вусовіча патлумачыць алгарытм сваіх дзеянняў.

«Шаноўныя людзі. Дзякуй усім бяз выключэньня за вашыя меркаваньні, нават і негатыўныя. Сумесныя развагі дапамогуць знайсьці разумнае», — напісаў Антось Вусовіч у каментарах да артыкула на «Нашай Ніве».

«Па справе. Найперш, пры абмене пашпарта савецкай формы я прасіў начальніка аддзела грамадзянства і міграцый Заводскага РАУС Мінска ўнікнуць русіфікаваных формаў запісу беларускага імя і прозьвішча асобы і здзейсніць запіс майго нацыянальнага афіцыйнага імя ў спрадвечнай беларускай клясычнай форме: «Вусовіч Антось». Прывёў абгрунтаванне:

1. Закон аб мовах (арт.33) гарантуе, што «беларускія (рускія) асабовыя імя і прозвішчы ўжываюцца адпаведна нацыянальнай імяслоўнай традыцыі…»

Гэткім чынам, Закон выключыў з абавязковай формы запісу поўнага нацыянальнага беларускага імя асобы расейскую форму— «отчество», пакінуўшы спрадвечную нацыянальную форму — «імя і прозвішча» асобы.

Адпаведна нашай гістарычнай традыцыі:

2. «…зваротаў па бацьку (« по имени и отчеству») у крывічоў няма і ніколі ня было». (Я. Станкевіч, Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак. Мінск, Навука і тэхніка, 1992)

3. «…ёсьць не беларускім, а дзеля таго не павінна ўжывацца званьне па бацьку, прыкладам: Паўла Пётравіч» («Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску» Прага. 1941)*

*шырэй аб беларускіх ветлых зваротах кажацца ў арт. Я. Станкевіча «Асабовыя назовы па бацьку ў Беларусаў» («Калосьсе», 11, 1935 год, стар. 116-118).

4. «Для беларускай клясычнай антрапанімікі імёны па бацьку не характэрныя». (Беларускі клясычны правапіс, 2005).

У адпаведнасці з вышэй згаданым я прасіў:

1. здзейсніць запіс майго поўнага афіцыйнага беларускага імя асобы згодна арт. 33 Закона аб мовах у спрадвечнай «нацыянальнай імяслоўнай традыцыйнай»

беларускай форме – Вусовіч Антось

– беларускай лацінкай – Vusovič Antoś; (альбо, пры адсутнасці шрыфтаў – Vusovic Antos).

– у расейскай мове – Вусович Антось.

2. запісаць нацыянальнасць - беларус, адпаведна запісу ў старым пашпарце, які я здаваў.

Другое, наконт «непавагі да бацьки». Паважаць, любіць, помніць належыць і бацьку, і матулю, і ўсіх продкаў, і Радзіму, сваю Радзіму», — перакананы Антось Вусовіч.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць