Навука і тэхналогіі77

«Хавайся ў бульбу» і «Трымай бусла»: у Viber з’явіўся новы стыкерпак з жыццёвымі выразамі па-беларуску

25 красавіка ў папулярным месенджары Viber з’явіўся ўніверсальны набор стыкераў на беларускай мове з выразамі на ўсе выпадкі жыцця. Новы стыкерпак — гэта 26 налепак, з самымі яскравымі і трапнымі народнымі выразамі: «Хавайся ў бульбу», «Нешта ў лесе здохла», «Трымай бусла», «Цырк на дроце», «Будзь чалавекам», «Будзе горача» і іншыя.

Галоўныя героі набору налепак — зубр, каза, заяц, бусел — персанажы беларускага народнага фальклору.

Гэта ўжо другі па ліку стыкерпак на беларускай мове ў Viber. Ён называецца «Традыцыi на новыя лад. Лета» і з’яўляецца лагічным працягам першага набору беларускамоўных віртуальных налепак, які быў выпушчаны да навагодніх святаў напрыканцы мінулага года.

Першы, навагодні, эксперымент са стыкерамі «на мове» стаў вельмі папулярным сярод карыстальнікаў Viber: на гэты момант ужо даслана каля 6 млн паведамленняў з яго традыцыйнымі застольнымі фразамі і віншаваннямі. Колькасць запамповак дасягнула 430 000. Да гэтага часу налепкі штодня прысутнічаюць у 4000 паведамленняў у Viber.

Новы стыкерпак не прывязаны да датаў або святаў, ён больш універсальны і дапаможа карыстальнікам месенджара абменьвацца паведамленнямі і выказваць свае эмоцыі ў самых розных сітуацыях.

Ілюстрацыі да абодвух стыкерпакаў распрацавала беларуская студыя Asterman, сярод кліентаў якой значацца студыя Disney, кампанія Wargaming, Coca-Cola і іншыя буйныя брэнды. Ініцыятарам стварэння стыкерпака «Традыцыi на новыя лад. Лета» выступіла кампанія «Бульбашъ».

«Сёння віртуальная камунікацыя паміж людзьмі ўсё больш пераходзіць у месенджары. На дадзены момант у Беларусі са сваімі роднымі і блізкімі ў Viber стасуецца больш за 3 мільёны чалавек, — кажа Марына Зорыч, прадстаўнік кампаніі Viber. Аўдыторыя ўвесь час пашыраецца, і лагічна, што ў нашых карыстальнікаў з’яўляецца магчымасць стасавацца з дапамогай стыкераў на нацыянальнай мове. Гэта адбываецца, у тым ліку, дзякуючы брэндам, якія развіваюць гэты від камунікацыі».

Запампаваць стыкерпакі можна бясплатна па спасылцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць