Грамадства33

Дзесяці ўдзельнікам акцыі на Дзень Волі прысудзілі штрафы ад 10 да 40 базавых велічынь

Суд Савецкага раёна Мінску 28 красавіка пакараў дзесяцёх удзельнікаў акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі штрафамі ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь (2,1—8,4 млн рублёў).

Старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча асудзілі на 35 базавых велічынь (7 млн 350 тыс. рублёў). «Суд палічыў, што я ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу каля кінатэатра» Кастрычнік «, хоць гэта месца было дазволенае для збору ўдзельнікаў акцыі, — паведаміў Янукевіч. — На іх думку, несанкцыянаваным мітынгам з'явілася масавая прысутнасць грамадзян і выкрыкванне лозунгаў, прычым я выкрыкваў іх праз гукаўзмацняльную апаратуру».

Як паведамляюць праваабаронцы, каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі аштрафаваны на 35 базавых велічынь, член Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў — на 40 базавых велічынь, сустаршыня аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі — на 10 базавых велічынь. Актывісты апазіцыі Мікалай Колас і Зміцер Дашкевіч аштрафаваныя на 20 базавых велічынь кожны, Кася Людвіг — на 25 базавых велічынь, Алесь Макаеў, Зміцер Сільчанка і Яўген Батура — на 30 базавых велічынь кожны.

Пакуль не вядома, якія вынікі ў дачыненні да актывіста Дзмітрыя Паліенкі.

Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне ў сталіцы 25 сакавіка акцыі з нагоды Дня Волі ў фармаце: збор удзельнікаў каля кінатэатра «Кастрычнік», шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, мітынг у парку Дружбы Народаў. Аднак некаторыя палітыкі і актывісты перад пачаткам дазволенага шэсця ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, правялі там мітынг і прайшлі калонай па праспекце Незалежнасці да кінатэатра «Кастрычнік», што не было дазволена Мінгарвыканкамам.

За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 25 cакавіка ўжо асуджаныя апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька — кожны з іх аштрафаваны на 50 базавых велічынь (10,5 млн рублёў).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць