Грамадства

9 гадоў таму зьнік Юры Захаранка

9 гадоў таму — 7 траўня 1999 году — непадалёк ад свайго дому быў гвалтоўна выкрадзены экс‑міністар унутраных справаў Юры Захаранка. Па сёньняшні дзень ягоны лёс застаецца невядомым.

9 гадоў таму — 7 траўня 1999 году — непадалёк ад свайго дому быў гвалтоўна выкрадзены экс‑міністар унутраных справаў Юры Захаранка. Па сёньняшні дзень ягоны лёс застаецца невядомым. Нітачкі прыватных расьсьледаваньняў сяброў сям’і вядуць да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Ушанаваць памяць генэрала ў гадавіну ягонага зьнікненьня плянавалі жыхары Берасьця. Аднак берасьцейскія ўлады не далі згоды на правядзеньне пікету. Сваю адмову яны аргумэнтуюць рамонтам вуліцы Савецкай, дзе хацелі сабрацца заяўнікі пікету. Было адмоўлена й Сьвятлане Завадзкай, якая падавала заяўку на аналягічны пікет у Менску.

Прадстаўнік сям’і Захаранкі, праваабаронца Алег Воўчак зазначае, што на сёньня праваахоўныя ворганы разглядаюць адразу тры справы адносна Юрыя Захаранкі. Аднак ні ў воднай зь іх за гэтыя дзевяць гадоў не пастаўлена кропка.

Першая справа — крымінальна‑вышуковая, якую расьсьледуе ГУУС Менгарвыканкаму. Такія справы ніколі не перапыняюцца, а закрываюцца толькі тады, калі чалавек аб’яўляецца.

Другая крымінальная справа распачата пракуратурай Менску па артыкуле «Забойства», яна падоўжана да 24 чэрвеня. Але разглядаецца яна чыста фармальна. Сьледчы Кухаронак не паведамляе ні сваякам, ні іх прадстаўнікам, як прасунулася сьледзтва, якія вэрсіі адпрацоўваюцца. Сям’я атрымлівае толькі кароткую паперку пра тое, што справа ізноў падоўжана на тры месяцы, аб выніках будзе паведамлена дадаткова. За гэтыя дзевяць гадоў родныя далучылі да матэрыялаў справы ўсё, што маглі: усе часопісы, усе публікацыі. У апэратыўнікаў і сьледчых досыць інфармацыі, каб выклікаць і дапытаць у якасьці падазраваных высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

І трэцяя справа — цывільная аб прызнаньні Юрыя Захаранкі памерлым. Гэтая справа была прыпыненая нібыта ў сувязі з тым, што не разгледжаная крымінальная справа, таму суд ня можа вынесьці адпаведнага рашэньня. Хаця насамрэч адно другому не замінае, кажуць праваабаронцы.

Сям’я Юр’я Захаранкі апошнія гады жыве ў Нямеччыне — жонцы, дзьвюм дочкам і ўнуку генэрала нямецкія ўлады далі палітычны прытулак. Пакуль зьніклага не прызнаюць памерлым, ягоныя блізкія ня могуць нават прадаць кватэры ў Менску.

Улада проста баіцца прызнаць Захаранку памерлым, бо гэта будзе мець свае наступствы, кажа Алег Воўчак:

Я думаю, што тут толькі чыста палітычныя матывы, не юрыдычныя, бо паводле любога заканадаўстава, нават міжнароднага, калі на працягу трох гадоў чалавек нідзе не паяўляўся, то суд павінен прызнаць яго памерлым. Але для нашага суду гэтых трох гадоў аказалася замала. Маўляў, вядзецца расьсьледаваньне, і яго могуць яшчэ знайсьці. Хоць Грамадзянскі кодэкс дазваляе прызнаць памерлым зьніклага, калі ад яго не было інфармацыі ані па месцы працы, ані па месцы жыхарства ці ад іншыx сьведкаў. Яго не прызнаюць памерлым, бо гэтым самым ўлады прызнаюцца ў забойстве Юрыя Захаранкі. Тады ўжо дакладна можна будзе патрабаваць надаць вуліцы ягонае імя, устанавіць памятную шыльду ў ягоны гонар. Зь іншага боку, гэта быў бы таксама шок для многіх супрацоўнікаў міліцыі. Калі Захаранку аб’явяць памерлым, то будзе зразумела, што ён быў выкрадзены й зьліквідаваны па палітычных матывах.

Акцыі ўшанаваньня памяці Юрыя Захаранкі маюць некалькі мэтаў. Найперш — прыгадаць грамадзкасьці пра ягонае зьнікненьне, патрабаваць ад уладаў рэальнага сьледзтва па справах вядомых у Беларусі людзей, якія зьніклі, а сярод іх, нагадаем, Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі й журналіст Зьміцер Завадзкі. Праваабаронцы патрабуюць, каб Беларусь урэшце ратыфікавала Міжнародную канвэнцыю па абароне насельніцтва ад гвалтоўных зьнікненьняў, бо гэты дакумэнт дае дадатковыя гарантыі жыхарам Беларусі абароны ад усемагчымых парушэньняў іх асабістае свабоды й недатыкальнасьці.

Паводле Польскага радыё для замежжа

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць