Гісторыя33

На месцы былой вёскі Міхалова ў Мінску знайшлі фрагменты арабскіх манет і крыжык з паселішча X стагоддзя

На скрыжаваньні менскіх вуліц Янкі Брыля і Алібегава на месцы былога прыватнага сэктару будуюць новы жылы раён. Археолягі ўжо знайшлі там артэфакты, найранейшы зь якіх датавалі X стагодзьдзем, распавядае «Свабодзе» загадчык аддзелу захаваньня і выкарыстаньня гістарычнай спадчыны Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Прычым раскопы там яшчэ не пачыналіся.

«Пакуль там ідуць працы па вывазе сьмецьця, якое засталося ад самой вёскі, калі яе зносілі, — кажа Вайцяховіч. — А як сьмецьце вывезуць, перад пачаткам непасрэдна будаўнічых работ, спадзяюся, будзем дасьледаваньне праводзіць.

Калі было папярэдняе дасьледаваньне, знайшлі некалькі фрагмэнтаў манэтаў, крыжыкаў, керамікі. Там стаяла вёска — канечне, там усё перавернута, культурны пласт парушаны. Але культурны пласт там яшчэ ня зьняты. Калі будуць здымаць, будзем прысутнічаць, паглядзім, якія там некранутыя аб'екты захаваліся».

Сярод знойдзенага — фрагмэнты арабскага дырхама X стагодзьдзя і праскага гроша XIV стагодзьдзя, бронзавы крыжык XI—XII стст. і керамічны посуд XI—XII ды XVI—XVII стст.

«Дырхам — гэта асноўны плацёжны сродак на тэрыторыі Эўропы ў X стагодзьдзі, — кажа Вайцяховіч. — Справа ў тым, што большасьць паселішчаў былі шматфункцыянальныя, там былі і рамесьнікі, і гандаль… Гэта быў час, калі жыхары былі вольныя, незапрыгоненыя. Частка займалася і сельскай гаспадаркай, прамысловасьцю, прадавалі свой прадукт купцам. Гэта было на «шляху з варагаў у грэкі», і калі ён у сярэдзіне XI стагодзьдзя стаў прыпыняцца, то і паселішчы пачалі станавіцца выключна сельскагаспадарчымі».

Вайцяховіч тлумачыць, што такія месцы, дзе славянскія паселішчы існавалі ў Х стагодзьдзі, надзвычай цікавыя — яны могуць даць інфармацыю і пра ўзьнікненьне Менску і акругі, і пра фармаваньне дзяржаўнасьці на землях сучаснай Беларусі. Недасьледаванага там багата, і саміх такіх паселішчаў нямала. І археоляг ня мае сумневаў, што тыя паселішчы былі менавіта славянскія — па ўсіх паселішчах па рацэ Менцы матэрыялы сьведчаць, што ў другой палове X стагодзьдзя, а то і раней, тэрыторыя была заселеная славянамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ3

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ3

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць