Свет

На Філіпінах прэзідэнтам абралі «мэра батальёна смерці»

Новы прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ паабяцаў вярнуць смяротнае пакаранне і даць праваахоўным органам права страляць на паражэнне.

Гэта чарговыя рэзанансныя ініцыятывы ад новага лідара краіны, які ўжо казаў пра намер увесці забарону на алкаголь і курэнне, а таксама каменданцкую гадзіну для дзяцей. Ён таксама абяцаў размясціць у прэзідэнцкім палацы бальніцу.

Філіпіны адмянілі смяротнае пакаранне ў 2006 годзе. Па словах Дутэртэ, ён будзе дамагацца ад парламента аднаўлення смяротнага пакарання шляхам павешання ў якасці вышэйшай меры пакарання.

Праваахоўныя органы атрымаюць магчымасць страляць на паражэнне ў выпадку супраціву арышту, а таксама пры затрыманні асоб, звязаных з арганізаванай злачыннасцю, сказаў ён.

«Мэр батальёна смерці»

Дутэртэ атрымаў мянушку «Карнік» за барацьбу са злачыннасцю падчас сваёй працы мэрам горада Даваа на поўдні краіны.

У ходзе сваёй прэзідэнцкай кампаніі ён зрабіў шмат гучных заяў, у тым ліку паабяцаў забіваць наркагандляроў і скідаць іх целы ў бухту Манілы.

Дутэртэ таксама паабяцаў забяспечыць сабе і служачым сілавых структур імунітэт ад пераследу пасля заканчэння тэрміну службы, заявіўшы: «Радрыга Дутэртэм аб'яўляецца памілаванне за шматразовыя забойствы, за подпісам Радрыга Дутэртэ».

За час працы Дутэртэ мэрам Даваа больш за тысячу злачынцаў былі забітыя праваахоўнымі органамі, а праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch назвала яго «мэрам батальёна смерці».

У красавіку Дутэртэ таксама апынуўся ў цэнтры скандалу з-за відэа, у якім ён жартуе пра аўстралійку, якую забілі і згвалцілі ў Даваа падчас яго тэрміну на пасадзе мэра. Ён адзначыў, што жанчына была такая прыгожая, што «мэр павінен быў быць першым».

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя7

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць