Грамадства55

ААН: У Беларусі сярэдняя працягласць жыцця жанчын складае 78, а мужчын — 66 гадоў

Самая высокая сярэдняя працягласць жыцця жанчын - 86,8 гадоў — у Японіі, самая высокая сярэдняя працягласць жыцця мужчын — 81,3 года — у Швейцарыі. Самыя нізкія ў свеце паказчыкі працягласці жыцця для абодвух палоў зарэгістраваныя ў Сьера-Леонэ — 50,8 гадоў у жанчын і 49,3 гады ў мужчын. Пра гэта паведамляе Цэнтр навін ААН.

У перыяд з 2000 па 2015 год сярэднесусветны паказчык чаканай працягласці жыцця ўзрос на пяць гадоў, аднак у свеце захоўваецца велізарны разрыў у гэтых паказчыках паміж багатымі і беднымі краінамі. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) «Сусветная статыстыка аховы здароўя: маніторынг паказчыкаў здароўя ў сувязі з Мэтамі ўстойлівага развіцця».

«Свет дамогся вялікіх поспехаў у скарачэнні колькасці выпадкаў пакут і заўчаснай смерці, выкліканых хваробамі, якія паддаюцца прафілактыцы і лячэнню», — заявіла гендырэктар СААЗ Маргарэт Чань.

Згодна з дакладам, за 15 гадоў чаканая працягласць жыцця павялічылася на пяць гадоў — гэта самыя высокія тэмпы росту з 1960-х гадоў. На думку аўтараў дакладу, такія дасягненні могуць кардынальна змяніць сітуацыю, пераадолець спад, які адбыўся ў 1990-я гады, калі паказчыкі чаканай працягласці жыцця знізіліся ў Афрыцы ў выніку эпідэміі СНІДу і ва Усходняй Еўропе — услед за распадам Савецкага Саюза.

У апошнія гады самага прыкметнага прагрэсу ўдалося дабіцца на афрыканскім кантыненце, дзе чаканая працягласць жыцця павялічылася на 9,4 года і дасягнула ў сярэднім 60 гадоў. Гэтаму спрыялі поспехі ў галіне барацьбы з малярыяй, а таксама пашырэнне доступу да антырэтравіруснай тэрапіі для лячэння ВІЧ-інфекцыі.

У дакладзе паведамляецца, што ў Беларусі працягласць жыцця жанчын складае 78 гадоў, а мужчыны — 66. У Расіі ў сярэднім жанчыны могуць пражыць 76,3 года, а мужчыны 64,7. Ва Украіне — 76,1 і 66,3 гадоў адпаведна. У Азербайджане чаканая працягласць жыцця мужчын — 69,6 года, а жанчын — амаль 76 гадоў.

Сярэдняя сусветная чаканая працягласць жыцця людзей, якія нарадзіліся ў 2015 годзе, ва ўсім свеце склала 71,4 года. Дзяўчынка, народжаная ў 2015 годзе, можа пражыць 73,8 гадоў, хлопчык — каля 69,1. Аднак будучыня кожнага канкрэтнага дзіцяці залежыць ад месца яго нараджэння. Сярэдняя чаканая працягласць жыцця нованароджаных дзяцей у 29 краінах c высокім узроўнем даходу складае 80 гадоў ці больш, у той час як для 22 краін, размешчаных у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, гэты паказчык — ніжэй за 60 гадоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць