Свет1616

InformNapalm: Расія перакідвае танкі да межаў Беларусі

Уздоўж беларускай мяжы Расея стварае новыя вайсковыя базы са «значным ударным патэнцыялам», заўважаюць дасьледчыкі-валянтэры.

Эшалёны вайсковай тэхнікі і прынамсі 214 вайскоўцаў 28-й асобнай мотастралковай брыгады зь Екацярынбургу прыбылі пад беларускія межы, у Клінцы Бранскай вобласьці, што за 90 км ад Гомеля, піша InformNapalm.

Пра гэта сьведчаць шматлікія здымкі ў сацсетках, якія публікуюць у тым ліку самі расейскія вайскоўцы, а таксама публікацыі мясцовых СМІ.

«У гэты момант вайскоўцы знаходзяцца ў палявым лягеры на ўскраіне гораду, каардынаты 52.7780623,32.2027034, — піша InformNapalm. — Цалкам мажліва, яны будуць там усё лета, бо колішнія вайсковыя часткі ў межах гораду яшчэ не адноўленыя».

Як сьцьвярджае выданьне, брыгада, што разьмясьцілася каля аўтамагістралі Гомель-Бранск, «атрымала значны баявы досьвед у выніку расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны і Сырыі».

Таксама выданьне зьвяртае ўвагу, што Беларусь і Расея — вайсковыя хаўрусьнікі ды маюць адзіную рэгіянальную групоўку войскаў. Да таго ж паміж Беларусьсю і Расеяй няма памежнага кантролю.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімер Макараў адмовіўся камэнтаваць дадзеную інфармацыю ды параіў чытаць Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі і вайсковую дактрыну Беларусі:

«Там вельмі выразна расстаўленыя ўсе акцэнты, — запэўнівае Макараў. — І Беларусь абавязкова будзе выконваць усе свае абавязальніцтвы па забесьпячэньні калектыўнай бясьпекі ва Ўсходнеэўрапейскім рэгіёне».

Незалежны ваенны экспэрт Аляксандар Алесін ня бачыць у гэтым пагрозы:

«На тэрыторыі Смаленскай і Бранскай абласьцей яны мяркуюць сфармаваць дзьве мотастралковыя дывізіі, яшчэ адну ў Паўднёвай вайсковай акрузе, — кажа ён. — Цалкам верагодна, што яны насамрэч праводзяць рэкагнасцыроўку мясцовасьці, дзе будуць разьмешчаныя аб’екты гэтых дывізіяў. Я чуў, што Шайгу прыяжджаў у той рэгіён, аглядаў месцы будучых дысьлякацыяў».

Але, мяркуе Алесін, гэтае разьмяшчэньне — магчымае наступства таго, што Расея ня цалкам давярае Беларусі ў пытаньні абароны, выбудоўвае «другую лінію абароны» на сваёй тэрыторыі.

«Лукашэнка ня раз казаў, што ў Расеі, акрамя беларускага войска, па дарозе на Маскву нічога няма, і гэта быў ягоны козыр, якім ён апэраваў у перамовах з Расеяй, патрабуючы нейкіх прэфэрэнцыяў, крэдытаў, танных энэрганосьбітаў, — кажа экспэрт. — А цяпер Расея, як мне здаецца, дэманструе, што ня вельмі ўпэўненая ў сваім саюзьніку».

Ва ўмовах, калі NATO нарошчвае кантынгенты ў Польшчы і Прыбалтыцы (нават на ратацыйнай аснове), Расея такім чынам таксама дэманструе сваю незадаволенасьць, дадае Алесін.

«А для наступальнай апэрацыі патрэбныя суадносіны адзін да чатырох на карысьць нападніка, — кажа экспэрт. — І тады там павінны былі б зьявіцца ня дзьве дывізіі, а прынамсі дзьве арміі — танкі, артылерыя, авіяцыя і гэтак далей. І мы пабачым такія перасоўваньні, і спадарожнікавая выведка NATO заўважыць гэта. Дзьве дывізіі на такой вялікай тэрыторыі — гэта не для атакі, гэта лінія абароны».

***

Сёлета ў студзені Расея абвясьціла аб фарміраваньні трох новых воінскіх падразьдзяленьняў на заходнім напрамку ў гэтым годзе, якія будуць аснашчаны пяцьцю стратэгічнымі ракетнымі палкамі з ядзернымі ракетамі на баявым дзяжурстве. Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу аб'явіў пра гэта 12 студзеня.

Шайгу заяўляў, што неабходна будзе таксама палепшыць інфраструктуру, якая падтрымлівае ядзерныя сілы Расеі, маючы на ўвазе такія аб'екты, дзе грунтуюцца стратэгічныя ракетныя падводныя лодкі і бамбавікі далёкага радыюсу дзеяння.

Заходнія СМІ паведамлялі, што Масква абвясьціла аб нарошчваньні ваеннай моцы на заходнім кірунку пасьля таго, як адносіны Масквы з Захадам пагоршыліся да мінімумаў, ня бачных з часоў халоднай вайны.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?2

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?

Усе навіны →
Усе навіны

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»21

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

У Аўстрыі працягваюцца пошукі 19‑гадовага беларуса: паведамленне пра тое, што яго знайшлі, выявілася памылкай1

Дзіўна заплямлены Гігін сфатаграфаваўся з удзельніцамі вернападданага аўтапрабегу27

«Санта Брэмар» хоча адсудзіць правы на брэнд у вядомага расійскага вытворцы, якога прызналі экстрэмісцкім за падтрымку УСУ3

У гістарычным цэнтры Мінска выставілі на продаж памяшканне з рэстаранам Burger King1

Амерыканскаму ўласніку парку «Сула», выхадцу з Беларусі, прадалі будынкі былога яўрэйскага гета ў Навагрудку15

Добраахвотнік Лахвіч пацвердзіў, што запісаў «пакаяннае» відэа паголеным налыса пасля сустрэчы з Батуліным16

Губернатар Прыморскага краю РФ расказаў, што там з будаўніцтвам беларускага порта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?2

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць