Свет2323

У Амерыцы шасцігадовы хлопчык патэлефанаваў у паліцыю пасля таго, як яго бацька праехаў на чырвонае святло

У горадзе Куінсі (штат Масачусэтс, ЗША) шасцігадовы Робі Рычардсан патэлефанаваў у службу 911 пасля таго, як яго бацька праехаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора.

Супрацоўнікі паліцэйскага дэпартамента выклалі запіс забаўнай размовы ў YouTube.

На запісы чуваць, як Робі распавядае афіцэру паліцыі пра тое, як яго бацька Майкл парушае правілы дарожнага руху.

«Мой тата праехаў на чырвонае святло. Мы былі ў новай машыне. Мы павінны былі ехаць на аўтамыйку, і ён паехаў на чырвонае святло», — сказаў паліцэйскаму хлопчык.

Робі з бацькам, скрыншот ABCnews

Паліцэйскі папрасіў да тэлефона бацьку, і той пачаў прасіць прабачэння за званок. Пазней высветлілася, што Майкл на самай справе не парушаў правілаў: ён выконваў правы паварот, калі асноўным сігналам святлафора быў чырвоны, але яго сын быў упэўнены, што гэтага рабіць катэгарычна нельга, піша ABCnews.

У выніку паліцэйскі дыспетчар не стаў адпраўляць патрульны аўтамабіль па выкліку Робі, а замест гэтага апублікаваў аўдыёзапіс ў афіцыйнай групе паліцэйскага дэпартамента Куінсі ў фэйсбуку.

Каментары23

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць