Свет1313

Саўчанка выступіла за наўпростыя перамовы Кіева з «ДНР» і «ЛНР»

Народны дэпутат Вярхоўнай рады Надзея Саўчанка, якая 25 мая вярнулася з Расіі ва Украіну, заявіла, што Кіеву варта наладзіць наўпросты дыялог з прадстаўнікамі так званых «ДНР» і «ЛНР».

Пра гэта яна заявіла ў аўторак у эфіры Радыё Эра.

Reuters

Вядучы перадачы «Раніца з Мацвеем Ганапольскім» прапанаваў ёй назваць тры першыя крокі, якія трэба зрабіць, каб вярнуць кантроль над Данбасам.

«Першае, падоўжыць санкцыі супраць Расіі, таму што яна яшчэ не зразумела, што ёй трэба сысці. Другое, выйсці на непасрэдную сувязь без Мінскіх дамоўленасцей з «ДНР» і «ЛНР». Выйсці на ўнутраную сувязь без трэцяга i чацвёртага боку», — сказала яна.

На пытанне, ці лічыць яна, што могуць быць наўпростыя перамовы паміж прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і кіраўніком баевікоў Аляксандрам Захарчанкам, Саўчанка адказала: «не, спадар Захарчанка у нас не прэзідэнт, прэзідэнт у нас адзін».

«Захарчанка і Платніцкі могуць пазіцыянавацца, калі так можна сказаць, як «народныя дэпутаты ад ДНР і ЛНР». Я гатовая з імі так размаўляць», — заявіла Саўчанка.

Перад гэтым Саўчанка заявіла, што выступае супраць вяртання Данбаса сілай.

«Я не хачу ісці па шляху Расіі па знішчэнні і генацыду насельніцтва, але я вельмі хачу, каб Расія пайшла назад да сябе дадому, таму што яна якраз і чыніць цяпер генацыд насельніцтва на Данбасе», — сказала Саўчанка.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць