Грамадства1111

СК распавёў падрабязнасці справы Джона Сільвера: яму пагражае да 5 гадоў зняволення

Прэс-сакратар Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла Свабодзе, што цяпер працягваецца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні Эдуарда Пальчыса — стваральніка блога 1863x, больш вядомага як Jhon Silver.

Паведамляецца, што ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінску расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 25-гадовага ўраджэнца Гродзенскай вобласці паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

«Вызначана, што падследны, з'яўляючыся адміністратарам сайта www.1863x.com, размяшчаў на ім матэрыялы, якія ўтрымліваюць прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці або розні, а таксама выявы парнаграфічнага зьместу. Гэта пацвярджаецца вынікамі праведзеных экспертызаў», — паведамілі ў СК.

Як адзначаюць у прэс-службе СК, першапачаткова да Пальчыса была ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

«Аднак абвінавачваны вырашыў схавацца ад крымінальнага пераследу і ў кастрычніку 2015 года выехаў за межы Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі ён быў аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук. У гэты час расследаванне крымінальнай справы працягваецца, мужчына экстрадзіраваны з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — паведаміла Юлія Ганчарова.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць