Эканоміка11

Аднавіліся пастаўкі тавараў у крамы ProStore у Мінску

Аднавіліся пастаўкі тавараў у крамы сеткі ProStore у Мінску, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі.

«Пастаўшчыкі аднаўляюць пастаўкі тавараў у крамы сеткі ProStore. З сённяшняга дня ўсе пастаўшчыкі прыступілі да пастаўкі тавараў», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, сітуацыя вакол буйной гандлёвай сеткі вырашылася дзякуючы сумеснай працы Мінгарвыканкама, Міністэрства гандлю, Савета Міністраў, ЗАТ «Прастор-Трэйд» па рашэнні асноўных праблемных пытанняў.

Адносна фінансавага боку ўзаемаадносін партнёраў намеснік старшыні гарвыканкама паведаміў, што ЗАТ «Прастор-Трэйд» «зрабіла разлікі з пастаўшчыкамі за пастаўленыя раней тавары, чым пераканала партнёраў у выкананні дамоўных адносін».

Андрэй Дамарацкі таксама дадаў, што Мінгарвыканкам трымае на пастаянным кантролі пытанні па насычэнні таварамі магазінаў сеткі ў адпаведнасці з графікамі паставак. У бліжэйшыя дні ў сетцы ProStore будзе прадстаўлена больш за 50 тысяч найменняў тавараў. «Спадзяёмся, што прынятыя меры дазволяць вярнуць давер спажыўцоў, і яны зноў будуць рабіць пакупкі ў крамах ProStore», — падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Як паведамлялася раней, у Мінску была створаная рабочая група па маніторынгу сеткі гіпермаркетаў ProStore. У яе склад былі ўключаныя прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, упраўлення эканомікі, фінансаў і цэн Міністэрства гандлю, аддзела спагнання плацяжоў упраўлення ўліку падаткаў, справаздачнасці і эканамічнага аналізу інспекцыі МПЗ па Мінску, галаўнога офіса ААТ «АСБ Беларусбанк», ЗАТ «Прастор-Трэйд «.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць