Улада

«Міжнародная амністыя» настойвае на працягу мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі

Савет па правах чалавека ААН павінен працягнуць мандат спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі ў Беларусі, гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя».

Праваабаронцы адзначаюць, што вызваленне ў 2015 годзе некалькіх асуджаных у палітычна матываваных працэсах, а таксама пасрэдніцтва Мінска ў перамовах па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны прывялі да паляпшэння адносін паміж Беларуссю і міжнароднай супольнасцю. Аднак «Міжнародная амністыя» перакананая: гэтыя захады беларускіх уладаў не павінны засланяць «жахлівую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі», дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, а асноўныя грамадзянскія правы рэзка абмежаваныя заканадаўствам.

Аўтары заявы, у прыватнасці, нагадваюць, што сёлета ў Беларусі да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораныя тры чалавекі, а яшчэ адзін (Сяргей Іваноў) расстраляны ў маі. Яго пакаранне адбылося нягледзячы на тое, што Камітэт па правах чалавека ААН звярнуўся да ўладаў Беларусі з просьбай аб адтэрміноўцы выканання пакарання на час разгляду справы Іванова. Гэта ўжо восьмы з 2010 года выпадак, калі ў Беларусі расстрэльваюць чалавека, чыя справа знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН, што з'яўляецца парушэннем абавязацельстваў краіны ў рамках Першага факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Міжнародная амністыя» таксама звяртае ўвагу на парушэнне ў Беларусі правоў на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, націск на незалежныя СМІ, журналістаў-фрылансераў і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

«У святле вышэй сказанага і нягледзячы на палітычныя змены з боку міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Беларусі, фактам застаецца тое, што асноўныя правы чалавека і асноўныя свабоды сістэматычна парушаюцца з боку беларускіх уладаў», — адзначаецца ў заяве.

«Праваабарончая супольнасць павінна прыкласці ўсе свае намаганні, каб абараніць права беларускага народа. Роля спецыяльнага дакладчыка ў сувязі з гэтым мае вырашальнае значэнне для забеспячэння строгага кантролю і справаздачнасці па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — падкрэслівае «Міжнародная амністыя».

Арганізацыя заклікае членаў Савета па правах чалавека ААН падтрымаць працяг мандата спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб сітуацыі ў Беларусі.

Мандат спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі быў заснаваны Саветам па правах чалавека (СПЧ) ААН у ліпені 2012 года, а затым штогод працягваўся, нягледзячы на негатыўную рэакцыю беларускіх уладаў. У чарговы раз мандат быў працягнуты летам 2015 года. Увесь гэты час афіцыйны Мінск адмаўляецца ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам. Праваабаронцы лічаць, што ААН павінна працягнуць мандат спецдакладчыка па Беларусі, паколькі, паводле іх ацэнкі, «характар беларускага рэжыму, што знаходзіцца ва ўладзе амаль 22 гады, не змяніўся».

Чарговае рашэнне аб працягу альбо непрацягу мандата спецдакладчыка па Беларусі павінна быць прынята ў рамках 32-й сесіі СПЧ ААН, якая праходзіць з 13 чэрвеня па 1 ліпеня ў Жэневе. Папярэдне ўдзельнікі сесіі заслухаюць даклад спецдакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харасці пра сітуацыю ў краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць