Свет88

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль

Літоўскія памежнікі знайшлі каля мяжы з Беларуссю падземны тунэль, які капалі з беларускай тэрыторыі ў бок Літвы. Знаходку зрабілі ў Аранскім раёне каля вёскі Песцюкі (Piesčiai), паведамляе Delfi.lt.

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у сераду раніцай памежнікі з дапамогай спецыяльных тэхнічных сродкаў, якія фіксуюць падземныя ваганні, выявілі падазроную падземную структуру. Пасля гэтага да аперацыі далучылі польскіх калегаў, якія прывезлі спецыяльнае абсталяванне для пошуку тунэляў.

Падчас праверкі было вызначана месца, дзе вёўся падземны праход. Памежнікі зрабілі адтуліну і пацвердзілі, што з беларускай тэрыторыі ў бок Літвы сапраўды пракладаўся тунэль.

Пазней з дапамогай экскаватара праход раскрылі. На глыбіні каля паўтара метра быў знойдзены тунэль дыяметрам прыкладна адзін метр. Ён ішоў з тэрыторыі Беларусі, прыкладна за пяць метраў ад лініі дзяржаўнай мяжы, у напрамку Літвы.

Аднак тунэль яшчэ не быў завершаны: выхад на літоўскую тэрыторыю не быў пракапаны, таму нелегальныя мігранты або іншыя асобы не паспелі ім скарыстацца.

Па факце выяўлення тунэля пачата расследаванне. Пасля правядзення неабходных следчых і працэсуальных дзеянняў ён быў засыпаны.

Каментары8

  • Жвір
    27.07.2026
    Янка, мажліва гэта ілюстрацыйнае фота ? Бо там і палі відаць, і бэлькі, і ўсё дужа старое, карадаванае, нібы зроблена яшчэ за саветамі. Не падобна, каб мігранты да гэтага спадобіліся.
  • Ёсік
    27.07.2026
    Жвір , дык напісана, што дыяметр каля 1 метра. Амаль як у тым Голым пісталеце - лыжкай рабіў падкоп, а атрымаўся сучасны тунэль з асфальтавай шашой, сьвятлом.
  • Лейцар коркавы
    27.07.2026
    Дык калі ён не выйшаў у Літве, як яны яго засыпалі? Лукашыстаў папрасілі?

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі адзінокія еўрапейцы? У Германіі ўжо 43% хатніх гаспадарак складаюцца з аднаго чалавека11

Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню4

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той2

Шашлык, папахі і грузінскія танцы. «Тбілісоба» вярнулася ў Мінск праз сем гадоў8

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма16

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць