Навука і тэхналогіі44

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі

Новы аўтамабіль прызначаны для аддаленых рэгіёнаў, дзе доступ да медыцынскай дапамогі ўскладняюць адсутнасць электрычнасці і паліва. Па сутнасці, гэта міні-клініка на колах.

Каманда Solar Team Eindhoven са сваёй распрацоўкай. Фота: SolarTeamEindhoven / Facebook

Як паведамляе сайт Тэхнічнага ўніверсітэта Эйндховена (Нідэрланды), праект пад назвай Stella Juva распрацавала каманда Solar Team Eindhoven. Яна аб'ядноўвае 23 студэнтаў трох нідэрландскіх навучальных устаноў. Дзеля працы над праектам яны прыпынілі вучобу на год.

У адрозненне ад традыцыйнай машыны хуткай дапамогі Stella Juva прызначана не толькі для таго, каб дастаўляць пацыентаў у бальніцу. Сярод яе задач — прывезці медыцынскую дапамогу туды, дзе атрымаць яе складана. На борце можна праводзіць аналізы крыві, абследаванні на сухоты і малярыю, вакцынацыю, ультрагукавыя даследаванні цяжарных.

Ідэя праекта ўзнікла пасля кансультацый з арганізацыяй Amref Health Africa, якая займаецца развіццём аховы здароўя ў краінах Афрыкі. Паводле яе прадстаўнікоў, у многіх аддаленых рэгіёнах медыцынскім работнікам даводзіцца пераадольваць вялікія адлегласці на веласіпедах, а нестабільнае электразабеспячэнне не дазваляе захоўваць вакцыны пры патрэбнай тэмпературы або выкарыстоўваць частку дыягнастычнага абсталявання. Менавіта для такіх умоў і распрацоўвалася новая машына.

Энергію Stella Juva атрымлівае ад сонечных панэляў, усталяваных на даху. Яны сілкуюць як электрарухавік, так і медыцынскае абсталяванне. Паводле распрацоўшчыкаў, у сонечнае надвор'е аўтамабіль здольны праехаць да 715 кіламетраў без падзарадкі.

Фота: Bart van Overbeeke / tue.nl

У жніўні Stella Juva адправяць у Кенію, дзе яе выпрабуюць у рэальных умовах. Падчас паездкі плануецца наведаць некалькі аддаленых населеных пунктаў і змадэляваць розныя сцэнарыі аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку пацыентам з сухотамі. Распрацоўшчыкі таксама хочуць праверыць, як аўтамабіль павядзе сябе падчас працяглых паездак, выкарыстоўваючы выключна сонечную энергію.

Пакуль незразумела, ці пойдзе Stella Juva ў масавую вытворчасць. Каманда ў першую чаргу хоча прадэманстраваць патэнцыял гэтай тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці і гуманітарным арганізацыям.

Каментары4

  • Юзік
    28.07.2026
    Толькі не думайце хварэць пры благім надвор’і)
  • Jazep
    28.07.2026
    І яшчэ ўночы хварэць не трэба.
  • Дзя
    28.07.2026
    Гэта жарт такі?

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі4

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў7

У Мінску цяпер будуюцца шэсць новых гандлёвых цэнтраў. Што за яны?8

«Яшчэ міліметр — і будзе попу бачна»: беларускі зноў абураюцца дзіцячымі калготкамі Conte17

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць43

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі4

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць