Пацярпелых няма.
Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў паведаміў, што падчас начной атакі на рэгіён украінскі беспілотнік урэзаўся ў шматкватэрны жылы дом на вуліцы Земскай у Чэхаве. Кіраўнік муніцыпалітэта заявіў, што гаворка ідзе пра падзенне абломкаў беспілотніка. Паводле яго слоў, пацярпелых няма.

У выніку атакі, як паведаміў губернатар, над тэрыторыямі Дамадзедава, Падольска, Раменскага і Каломны былі збітыя «некалькі дзясяткаў беспілотнікаў».
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары