Эканоміка

«Беларусбанк» праводзіць акцыю па датэрміновым пагашэнні валютных крэдытаў

«Беларусбанк» абвясціў аб правядзенні з 20 чэрвеня па 31 снежня акцыі па датэрміновым пагашэнні крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам, у замежнай валюце на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы.

Як паведамляе прэс-служба банка, пры адначасовым датэрміновым пагашэнні крэдытаў, выплата працэнтаў па якіх робіцца раўнамернымі ўнёскамі, крэдытаатрымальнікі выплачваюць толькі працэнты за бягучы месяц і вызваляюцца ад выплаты працэнтаў, налічаных і не выплачаных за перыяд карыстання крэдытам.

У выпадку датэрміновага пагашэння крэдытаў з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытаатрымальнікі не сплачваюць працэнты, якiя падлягаюць выплаце ў месяцы датэрміновага пагашэння крэдыту.

Узяць удзел у акцыі могуць крэдытаатрымальнікі, у якіх адсутнічае пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытнай дамове.

Акрамя таго, па інфармацыі «Беларусбанка», крэдытаатрымальнікам даецца магчымасць пераводу ў беларускія рублі рэшткаў запазычанасці па крэдытах у замежнай валюце на ўмовах, якія дзейнічаюць па крэдытных дамовах на дату заключэння дадатковага пагаднення.

Для канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдыце, або пераводу запазычанасці па валютных крэдытах у беларускія рублі кліентам неабходна звяртацца ў службу крэдытавання насельніцтва ўстановы банка па месцы заключэння крэдытнай дамовы для афармлення дадатковага пагаднення да крэдытнай дамовы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць