Свет55

Урад Чэхіі не мае намеру праводзіць рэферэндум па выхадзе з ЕС

Урад Чэхіі не мае намеру праводзіць рэферэндум ні па выхадзе краіны з Еўрапейскага саюза, ні па спыненні сяброўства ў НАТА, заявіў прэм'ер-міністр Багуслаў Саботка.

Раней сёння прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан выступіў з ініцыятывай рэферэндуму па выхадзе краіны са складу ЕС і Паўночнаатлантычнага альянсу.

Разам з тым ён заявіў на сустрэчы з грамадзянамі горада Вельке-Мезіржычы, што падтрымлівае сяброўства Чэхіі ў абедзвюх арганізацыях. У прыватнасці, Земан адзначыў, што ён «не згодны з тымі, хто выступае за выхад з Еўрасаюза», аднак гатовы «зрабіць усё, каб яны змаглі выказаць сваю пазіцыю» на рэферэндуме. «Тое ж самае тычыцца выхаду з НАТА», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Чэхіі не валодае правам склікання рэферэндуму, для яго правядзення патрабуюцца папраўкі ў канстытуцыі краіны. Аднак ён — уплывовы палітык у дзяржаве, многія грамадзяне якога скептычна настроеныя ў адносінах да ЕС, адзначае агенцтва Reuters.

Паводле апытанняў грамадскай думкі ў Чэхіі ў 2016 годзе, толькі чвэрць удзельнікаў задаволеныя сяброўствам краіны ў Еўрасаюзе. Годам раней такіх рэспандэнтаў была траціна.

Каментары5

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць