Музыка11

Знойдзены альбом, з якога пачаўся беларускі аўтарскі спеў

На Tuzin.fm інтэрнэт-прэзэнтацыя альбому «Першы сшытак», які запісаў Алесь Камоцкі на складзе бара Дзяржтэлерадыё БССР у 1986 годзе. Гэты першы альбом беларускай аўтарскай песьні ў музычнай гісторыі, якасны запіс якога знайшоўся праз 30 год пасьля стварэньня.

«Цяпер час іншых» – іранічна адзначае Алесь Камоцкі, узгадваючы свой першы альбом. Застаецца толькі здагадвацца, што мае на ўвазе вядомы беларускі паэт і выканаўца. Вымярэньні? Варункі? Песьні? Відавочна, што для яго гэты альбом – мінулае, гісторыя. Для гісторыі ж беларускай аўтарскай песьні – пачатак, але пра гэта сам Алесь Камоцкі заўважае з прыроднай яму сьціпласьцю, сьвядома пазьбягаючы залішняга патасу. Зрэшты, як і тады, у далёкія 80-я, «малады і пачынаючы», ён менш за ўсё думаў, што яго «Першы сшытак» стане пачаткам ня толькі яго ўласнай дыскаграфіі, але і ўсёй гісторыі беларускай бардаўскай песьні. Дамо слова аўтару.

На скрынках з пустымі бутэлькамі

– У далёкім 1986 годзе прыватныя студыі гуказапісу былі недаступныя з-за іх адсутнасьці, існавалі яны пераважна ў марах. Рэальна гуказапісам займалася фірма «Мэлёдыя», але гэта далёка і не прабіцца. Бліжэй была студыя Беларускага радыё, скарыстацца якой было больш рэальна, але й там былі свае «але». Выпадак зьвёў зь Віктарам Баброўскім, які нейкім чынам здабыў добры пульт, мікрафоны і супэрпрыстойны па тых часах магнітафон. Усё гэта, як я разумею, належала тэлестудыі на Макаёнка, таму, кудысьці далёка мы гэта несьці не маглі, і запіс адбыўся на складзе бара тэлестудыі. Усе дэвайсы былі разьмешчаныя на скрынках з пустымі бутэлькамі, на іх жа і селі самі, і праз пару гадзін праца скончылася. З аднога боку хацелася лепшага, а з другога – магчымасьці на той момант былі толькі такія. Але так ці інакш усё было запісана, і гэта быў мой першы альбом.

На цяперашняе вуха альбом гучыць трохі дзікавата. Але справа ў тым, што пульт у нас быў з эфэктамі – на той час дзіковіна – і гукарэжысёру Віктару Баброўскаму, натуральна, вельмі хацелася зьім пагуляцца. Так, у некаторых месцах рэвер ня проста зашкальвае – ён падмяняе сабой усё. Але тым ня менш, на той час гэта была даволі клясная якасьць. Прадстаўнікоў беларускай аўтарскай песьні тады можна было пералічыць па пальцах: Мельнікаў, Сокалаў, Акулін, Бартосік, Сідаровіч, Шалкевіч…Аднак на той час, у 1986 годзе, падобнага альбома ніхто ня меў.

Ад Купалы да Дубаўца

У той час на свае вершы яшчэ нічога не пісалася. Усе гэтыя 20 песень – прачытаньне твораў іншых паэтаў. З падборам гэтых вершаў, дарэчы, таксама было вельмі цікава. Я, як тады, так і цяпер, не магу «сыстэматычна» чытаць паэзію – ад старонкі да старонкі. Звычайна проста бярэцца кніжка, гартаецца, штосьці не затрымлівае ўвагу, некаторыя вершы наадварот прыкоўваюць да сябе. Прыблізна так адбывалася і з гэтым альбомам, цягам шасьці-сямі гадоў, пераглядаючы розныя кніжкі, я некаторыя вершы, з тых, што падабаліся, клаў, як мог, на музыку. Паціху іх набралася столькі, што наважыўся запісаць такую праграму, куды ўвайшлі песьні на словы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзімера Жылкі, Ларысы Геніюш, Уладзімера Караткевіча, Сяргея Дубаўца ды іншых выдатных паэтаў.

Гэта зараз, праз 30 гадоў, на цяперашні розум, я ўсьведамляю, што бянтэжыцца не было ніякага сэнсу. Канечне, цяпер і сьпяваецца ня так, і пішацца ня так, і робіцца ня так… Але тады было ня лепш і ня горш. Тады было тады. І, дзякуй Богу, тыя гады зараз успамінаюцца вельмі па-добраму, і тагачасны мой юнацкі сорам – гэта абсалютна нармалёвая зьява.

«Перавыдаваць не мае сэнсу»

– Перавыданьне на CD гэтага альбома магло адбыцца празь дзесяць гадоў пасьля яго зьяўленьня. Але высьветлілася, што ў мяне нават нармальнай копіі не захавалася, і я шчыра думаў, што ніколі яе не знайду ў прыстойнай якасьці. Але раптоўна, дзякуючы Ўладзю Баранічу, яна знайшлася! Так сталася, што менавіта гэты чалавек, зь якім я далёка ня кожны дзень размаўляю, роўна праз 30 гадоў падараваў мне яе на мой дзень народзінаў. Але сёньня перавыдаваць і перазапісваць гэтыя песьні мне падаецца бессэнсоўным. Іх час ужо быў. Цяпер час іншых.

Каментары1

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →