Свет

У Варшаве адкрываецца маштабны саміт НАТА

Дэлегацыі з 65 краін з'ехаліся ў польскую сталіцу для ўдзелу ў найбуйнейшым саміце ў гісторыі НАТА 8—9 ліпеня. Чакаецца, што ў Варшаве будзе ўхвалена рашэнне размясціць чатыры батальёны альянсу ў кожнай з трох балтыйскіх краін і Польшчы.

На саміт прыехалі больш за 2000 дэлегатаў і яшчэ столькі ж журналістаў. Дзяржавы ўдзельнікі НАТА і трэція краіны прадстаўлены 18 прэзідэнтамі, 21 прэм'ер-міністрам, каля 80 міністраў замежных спраў і абароны.

Як чакаецца, у ходзе саміту ўдзельнікі ўхваляць размяшчэнне па адным батальёну НАТА ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Таксама, Барак Абама павінен заявіць пра разгортванне ва Усходняй Еўропе амерыканскай пяхотнай брыгады. Гэтыя меры тлумачацца неабходнасцю ўмацоўваць ўсходні фланг НАТА з-за дзеянняў Расіі ў рэгіёне. Адначасова з гэтым, напярэдадні саміту генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг абвясціў пра намер правесці пасяджэнне савета Расія - -НАТА ў ліпені.

Усяго на саміце ў Варшаве плануецца ўхваліць каля 25 дакументаў, уключаючы дэкларацыю па кібербяспецы, пакеты дапамогі Грузіі і Украіне. НАТА таксама абмяркоўвае магчымасць аказаць падтрымку кааліцыі, якая змагаецца з «Ісламскай дзяржавай», і сітуацыю ў Афганістане.

Таксама ў Варшаву прыбылі кіраўнікі Арменіі і Азербайджана, Серж Саргсян і Ільхам Аліеў. Чакалася, што яны абмяркуюць сітуацыю ў Карабаху.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда напярэдадні саміту заявіў, што рашэнні, якія прымуць на ім, не пакінуць у НАТА слабых месцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць