Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс зноў стала пераможцай Уімблдонскага турніру сярод жанчын — сёмы раз за сваю спартыўную кар'еру.

Яна абыграла нямецкую спартсменку Анжаліку Кербер з лікам 7-5, 6-3. Матч працягваўся 1 гадзіну і 21 хвіліну.

Уільямс, першая ракетка свету, паўтарыла рэкорд Штэфі Граф, заваяваўшы 22 перамогі ў турнірах Вялікага шлема.
Папярэднія яе перамогі — ў 2002, 2003, 2009, 2010, 2012 і 2015 гадах.
Рэкардсменкай па колькасці перамог у фіналах турніраў Вялікага шлема застаецца аўстралійская тэнісістка Маргарэт Корт. На яе рахунку 24 перамогі ў адзіночным разрадзе.
Турнірамі «Вялікага шлема» ў тэнісе называюцца Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Адкрыты чэмпіянат Францыі, Адкрыты чэмпіянат ЗША і Уімблдон.
Серэна Уільямс першы раз выйграла турнір Вялікага шлема — US Open — у 1999 годзе.

Каментары