Грамадства77

Міліцыя прапануе зноў забараніць продаж алкаголю з 22.00 да 9.00

Міліцыя прапануе змяніць заканадаўства аб абмежаванні гандлю алкаголем, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Алег Каразей.

«Пара вырашыць пытанне аб абмежаванні часу рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Таму што ёсць і кругласутачныя крамы, і крамы, якія працуюць да гадзіны ночы. Злачынствы здзяйсняюцца ў больш позні час. Людзям не хапае спіртнога, і яны ідуць у начную краму, а потым іх цягне на прыгоды. Зніжэнню колькасці злачынстваў спрыяла б абмежаванне гандлю алкаголем з 22.00 да 9.00, — сказаў Алег Каразей. — Было б правільна вырашыць пытанне аб рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў спецыялізаваных крамах ці хаця б спецыяльных аддзелах, каб спіртныя напоі не стаялі ў адным шэрагу з таварамі першай неабходнасці».

З пачатку года ў стане алкагольнага ап'янення здзейснена 165 забойстваў, 273 прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 37 згвалтаванняў, 516 рабаванняў і 81 разбой, 176 згонаў і 960 хуліганстваў.

Праблемай застаюцца ДТЗ, якія здзяйсняюцца п'янымі кіроўцамі. «Сёлета 136 ДТЗ, у якіх загінулі 32 чалавекі, учыненыя па віне кіроўцаў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Амаль 12 тысяч чалавек прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення. Больш за ўсё такіх аварый зарэгістравана ў Віцебскай, Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях», — падкрэсліў Алег Каразей.

У сваю чаргу старшы інжынер-інспектар упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Беларусі Дзяніс Жукоўскі адзначыў: «Па віне нецвярозых грамадзян сёлета адбылося ўжо 110 пажараў (51,6% ад агульнай колькасці). Але ў цэлым за апошнія пяць гадоў зніжаецца колькасць здарэнняў па віне асоб пад уздзеяннем алкагольнага ап'янення».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць