Свет1010

У Google паабяцалі вярнуць расійскія назвы на карту Крыма

Кампанія Google паабяцала вярнуць у расійскую версію сэрвісу Google Maps ранейшыя назвы населеных пунктаў Крыма, якія былі перайменаваны ў рамках дэкамунізацыі ва Украіне.

«Мы ў курсе сітуацыі, якая склалася, і актыўна працуем над тым, каб вярнуць на расійскую версію Google Maps ранейшыя назвы», — заявілі ў прэс-службе Google.

Раней сэрвіс пераназваў населеныя пункты анексаванага Расіяй паўвострава ў адпаведнасці з украінскім законам. У прыватнасці, горад Краснаперакопск стаў Яны Капу, Краснагвардзейскае — Курманам, а Кіраўскае — Іслям-Тэрэкам. Змены закранулі як расійскую, так і ўкраінскую версіі сэрвісу.

Перайменаванне крымскіх населеных пунктаў у расійскай версіі Google Maps выклікала бурнае абурэнне расійскіх палітыкаў.

«Мяркую, што гэта недальнабачная палітыка, і гэтая памылка будзе выпраўленая… Калі кампанія Google ставіцца настолькі няўважліва да дзейнага ў Расіі заканадаўства і назваў расійскіх населеных пунктаў, гэта не дазволіць кампаніі эфектыўна весці бізнес на тэрыторыі Расіі», — заявіў міністр сувязі РФ Мікалай Нікіфараў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны1

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны1

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць