Грамадства4040

Арнамент пад нагамі. У цэнтры Мінска ўкладваюць плітку ў выглядзе нацыянальнага ўзору ФОТЫ

Сёлета беларускую моду на вышыванку падхапіла і дзяржава. У выніку нацыянальныя ўзоры сталі часта з'яўляцца на афіцыйных мерапрыемствах, але гэтым справа не скончылася. Так, у гэтыя дні рабочыя выкладваюць тратуарнай пліткай арнамент на праспекце Пераможцаў.

Апошнім часам добраўпарадкаванню праспекта Пераможцаў надаецца асаблівая ўвага. Цяпер сілы кінутыя на кладку тратуарнай пліткі ад скрыжавання з вуліцай Мельнікайтэ да скрыжавання з праспектам Машэрава.

Адметная рыса — выкладзеныя ўзоры нацыянальнага арнаменту. На ўсім участку яны размешчаны ў трох месцах па чатыры штукі.

На скрыжаванні з праспектам Машэрава сустракаем рабочых «Гаррамаўтадара». Мужыкі кажуць, што ўкладваюць новую плітку па абодва бакі праспекта да выбараў. Каб ўкласціся ў тэрмін, на субпадрад узялі яшчэ і прыватную кампанію.

Пытанне арнаменту рабочых асабліва не хвалюе. Яны кажуць, што відаць будзе ўзоры «з самалёта ці што» і разважаюць пра іншыя рэчы.

«У мяне хлопец прыехаў з Піцера, паглядзеў на гэтую працу і сказаў: «А вы што, такая багатая краіна? У нас усё ў асфальце, бо плітка — гэта дарагое задавальненне», — распавядае адзін з іх.

Мужчына кажа, што яны клалі плітку яшчэ і крыху далей — каля крамы «Суседзі», але пакуль замарозілі там працу. Асноўны ўпор — на гэты ўчастак.

«Я разумею, што гэта прыгажосць, але каму гэта трэба, калі ў людзей няма грошай», — кажа рабочы.

На другім баку працуе той жа «Гаррамаўтадар» і прыватная кампанія «Адванс Строй». Людзі з першай арганізацыі кажуць, што плітку трэба пакласці да выбараў. Рабочыя з прыватнай кампаніі распавядаюць, што трэба паспець да 1 верасня, паколькі 3-га будзе Дзень горада.

Адзначым, што плітка ў выглядзе нацыянальнага ўзору хоць і з'яўляецца новай для Мінска з'явай, але ўвязваецца з агульным трэндам гэтага года. У 2016-м вышыванка стала галоўным сімвалам Дня незалежнасці, купальскай ночы ў Александрыі і Славянскага базару.

Каментары40

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць