Спорт

Сёння ў Рыа — паўфінал у Самсонава і баскетбольны матч Беларусь — Турцыя

11 жніўня на Гульнях у Рыа-дэ-Жанейра будзе разыграна 19 камплектаў медалёў.

У спаборніцтвах па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў, для якога цяперашнія Гульні ўжо шостыя (і самыя паспяховыя) у кар'еры, правядзе паўфінальны паядынак. Сапернікам будзе двухразовы (у асабістым і камандным турнірах) залаты медаліст Алімпіяды-2012 Цзыке Чжан. Пачатак матча ў 18.00.

На вяслярным канале «Лагуна», дзе ўчора з-за непагадзі ўжо другі раз на гэтых Гульнях былі адкладзеныя спаборніцтвы па акадэмічным веславанні, пройдуць паўфінальныя заезды. Мужчынская чацвёрка распашная (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап) пазмагаецца за выхад у фінал у адным заездзе з экіпажамі з Францыі, Канады, Вялікабрытаніі, Германіі і Галандыі. Для выхаду ў медальны раўнд трэба трапіць у лік трох лепшых лодак. Пачатак заезду - у 15.30.

Беларускія баскетбалісткі правядуць перадапошні паядынак групавой стадыі супраць каманды Турцыі, які стане ключавым у барацьбе за пуцёўку ў плэй-оф. Пачатак матча ў 18.15 па мінскім часе.

У кваліфікацыйных стартах у плаванні на 100 м батэрфляем выступяць чэмпіён Еўропы 2014 года Яўген Цуркін і Павел Санковіч. У Санковіча заплыў запланаваны на 20.25, у Цуркіна - на 20.31. Калі беларусы праб'юцца ў паўфінал, то працягнуць барацьбу ўжо раніцай 12 жніўня па мінскім часе - у 5.34 і 5.42.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць